кубы́шка

1. (копилка) скарбо́нка, -кі ж.;

2. (толстушка) фам. кацёлка, -кі ж.;

3. бот. жо́ўты гарла́чык; обл. бу́рбалка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сало́ма, -ы, ж.

Сухія сцёблы злакавых раслін, што застаюцца пасля абмалоту.

Аўсяная с.

|| памянш. сало́мка, -і, ДМ -мцы, ж.

|| прым. саламя́ны, -ая, -ае.

Саламяная страха.

С. колер (светла-жоўты). Саламяная сурвэтка (з саломы).

Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам.

Саламяны ўдавец (жарт.) — мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́дны, -ая, -ае.

1. гл. медзь.

2. Які мае адносіны да здабычы і апрацоўкі медзі.

Медная прамысловасць.

3. Зроблены з медзі.

Медныя грошы.

4. Колеру медзі, чырвона-жоўты.

М. твар ад прыморскага загару.

Медны век — пераходны перыяд ад неаліту да бронзавага веку, калі пачынаюць з’яўляцца металічныя вырабы з медзі.

Медны лоб (разм., пагард.) — пра ўпартага, бесталковага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́ра,

1. Прысл. да скоры (у 1, 3 і 4 знач.).

2. у знач. вык. Пра скорае наступленне, пабліжэнне чаго‑н. Скора восень. Каркаюць вароны. Жоўты каля ног маіх лісток. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліпнік ’дабраполь жоўты, Galeobdolon luteum Huds.’ (смал. Кіс.). Да лі́па (гл.). Матывацыя: кветкі дабраполя выдзяляюць многа мёду.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жуто́мік ’суслік’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, запазычанне нейкай польск. формы з пачаткам žółto‑; жоўты колер можа суадносіцца з суслікам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарчы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гарчыцы (у 1 знач.). Гарчычны пах. Гарчычны кампрэс. // Прыгатаваны з зярнят гарчыцы. Гарчычны алей.

2. Колеру гарчыцы; цёмна-жоўты.

•••

Гарчычны газ — тое, што і іпрыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разве́йжоўты пясок’ (Сцяшк.), ’пясчаная неўрадлівая глеба’ (шчуч., Нар. лекс.). Утворана ад разве́яць (гл.) бязафіксным спосабам, як гле́й (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жоўць1 ’жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань’, перан. ’злосць’. Рус. желчь, укр. жовч, палес. жовть, польск. żółć, н.-луж. žołś, žołe, в.-луж. žółć, чэш. žluč, славац. žlč ’тс’, балг. жлъч ’злосць’ уст. ’атрута’, жлъчка ’жоўць’, ’жоўцевы пузыр’, макед. жолч ’жоўць, жоўцевы пузыр’, серб.-харв. жу̑ч ’тс’, славен. žôlć ’жоўць’. Ст.-слав. злъчь, пазней таксама жлъчь, ц.-слав. жлъть ’тс’, ст.-рус. жьлчь ’тс’. Бел. поўнасцю адлюстроўвае (як і ўкр. палес., польск., н.-луж.) уплыў слова жоўты на форму слова (пачатковае ж‑ і канчатковае ‑ць замест з‑ і ‑чь). Першаснае значэнне да кантамінацыі з жоўты было, відаць, ’горыч’, што паслужыла асновай для старажытнага пераносу значэння ’злосць, раздражненне’. Захоўваючы гэта пераноснае значэнне слав. мовы, аднак кантамінавалі слова з жоўты, што прывяло і да семантычнага зруху (адлюстраванага ў першым слове слоўнікавага тлумачэння). Гл. жоўкнуць.

Жоўць2 ’жоўтая фарба, жоўты колер’. Рус. желть, польск. рэдк. żółć, в.-луж. žołć, чэш. žluť, славац. žlť Ст.-рус. жлъть ’тс’. Утворана, як адцягнены назоўнік са значэннем апрадмечанай адзнакі на ‑ь (< *‑ĭ) ад прыметніка жоўты, відаць, яшчэ ў прасл. мове, як напрыклад, чэрнь (< *čьrnь): *žьltь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выга́рына, ‑ы, ж.

Тое, што і выгар. Сцюдзёная вада, — гэта недзе на Паліку ці ў Асіпаўскай пушчы.. растае лёд: чорны ад попелу з выгарын, жоўты ад размяклага імху, буры ад кары, што адапрэла ад пнёў. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)