ра́ніцай і раніцо́й, прысл.

У ранішні час, ранішняй парою. Раніцай .. [Тварыцкага] пабудзіў гаспадар. Чорны. Раніцай .. [Алёшка] валокся з санкамі на станцыю і адтуль цягнуў да казармаў цяжкія чамаданы. Брыль. А раніцой, яшчэ сонца не ўзышло — было яшчэ цёмна, пабудзіў Павел Міколку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́рак, сарака, ліч. кольк.

Лік і лічба 40. Да сарака дадаць пяць. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 40. Гаспадар хаты быў чалавек год пад сорак. Чорны. Зараз у сталоўцы магло свабодна абедаць чалавек сорак. Колас.

•••

Нагаварыць сорак бочак арыштантаў гл. пагаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарту́на, ‑ы, ж.

Кніжн.

1. Удача, поспех; шчаслівы лёс. Дземідзецкі адчуў, што фартуна, нарэшце, павярнулася да яго сваім тварам. Новікаў.

2. Уст. Багацце, маёмасць. Госці раз’ехаліся, і Казімір Рэклайціс, гаспадар бацькоўскай фартуны, стаў жыць адзін, праводзячы час з парабкамі. Пестрак.

[Лац. fortuna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

больша́к обл.

1. (дорога) гасці́нец, -нца м., бальша́к, -ка́ м., шлях, род. шля́ху м., тракт, род. тра́кту м.;

2. (хозяин) гаспада́р, -ра́ м.; (старший сын) старэ́йшы (бо́льшы) сын.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Гаварыць грубасці, некультурна абыходзіцца з кім‑н. [Юрка] не вырваўся, не пачаў, як звычайна, грубіяніць, а сцішыўся, і, кусаючы губы, замёр. Карпаў. — Што хачу, тое і раблю. На тое я і гаспадар, — грубіяніў і абражаў палясоўшчыка Андрэй Полаз. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Прызнаць непрыгодным, недабраякасным. Забракаваць праект. □ Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. Колас. — Ну, а калі ў армію не возьмуць? — Як гэта не возьмуць? — здзівіўся Сцяпан. — Ну, забракуюць. Па здароўю. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старыка́н, ‑а, м.

Разм. Стары чалавек, стары. [Тапаркоў:] — А як сям’я, бацька Гэлі? Сімпатычнейшы старыкан. Навуменка. Ніхто не разумее сабе дэпо без фігуры гэтага сівага, любага старыкана. Шынклер. Вастраносы гаспадар флягі ахвотна растлумачыў: — Бярозавік на хлебных скарынках. Учора ў мястэчку адзін старыкан удружыў. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стано́вішча ср., в разн. знач. положе́ние;

міжнаро́днае с. — междунаро́дное положе́ние;

дыві́зія заняла́ больш вы́гаднае с. — диви́зия заняла́ бо́лее вы́годное положе́ние;

гаспада́р с. — хозя́ин положе́ния;

пі́кавае с. — пи́ковое положе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Магу́чы ’багаты’, ’магутны, які мае ўладу’ (Нас.), укр. могучий, рус. могу́чий, ст.-рус. могуть ’знатны’, могучий ’моцны, магутны’, могущий ’тс’, ц.-слав. могѧтьгаспадар, уладар’, польск. mogący, чэш. mohoucí, славен. mogóč, серб.-харв. мо̏гућ, мо̀гућ, балг. могъщ, праслав. mogǫtʼ‑jь. Да магчы́ (гл.). Са ст.-слав. ці ц.-слав. паходзіць карм. магу́шчы ’гучны (звон)’ (Мат. Гом.). Сюды ж прыслоўе магуча ’багата’, ’моцна’, ’шмат’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тут¹, прысл.

1. У гэтым месцы.

Тут многа ягад.

Тут пабудуем дом.

2. У гэты час, у гэты момант.

А тут і бацька зайшоў у хату.

3. у знач. часц. У спалучэнні з займеннікамі і прыслоўямі «як», «які», «дзе», «куды», «калі» ўжыв. ў рытарычных пытаннях для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання.

І як тут яму не верыць? І дзе тут дзенешся?

4. у знач. часц. Выкарыстоўваецца пры пераходзе да якой-н. тэмы, прыкладу.

Тут мы ўбачылі, што вярнуўся гаспадар.

Тут жа (разм.) — адразу ж.

Тут як тут (разм.) — адразу, раптоўна з’явіўся, аказаўся і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)