эрадзі́раваць, ‑руе; незак., што.

Спец. Утвараць эрозію (у 1 знач.), разбураць глебу, паверхню зямлі (пра вецер, ваду).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круціцца, кружыцца, вярцецца / пра ваду: віраваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

плю́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Упасці з шумам у ваду або іншую вадкасць; шлёпнуцца. Салдат спатыкнуўся ды плюхнуўся ў брудную лужыну. Якімовіч. Потым штосьці цяжкае плюхнулася ў ваду, і ўсё сціхла... Ваданосаў. // Грузна сесці на што‑н. — Паехалі! — крыкнуў генерал і плюхнуўся на сядзенне. Асіпенка. Яраш плюхнуўся, аж застагналі спружыны, у тое крэсла, дзе толькі што сядзеў Кірыла. Шамякін.

2. Скалыхнуцца з пляскам (пра ваду і інш. вадкасці) ад удару і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́йка¹, -і, ДМ ле́йцы, мн. -і, ле́ек, ж.

1. Прыстасаванне ў выглядзе конуса з вузкай трубкай для пералівання і фільтравання вадкасцей.

2. Пасудзіна для палівання раслін з ручкай, носікам і рассейвальнікам, што дазваляе падаваць ваду ў патрэбнай колькасці.

|| прым. ле́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Зліць з розных пасудзін у адну ўсё, многае.

П. малако ў бітон.

2. Зліць адкуль-н. усё, многае.

П. ваду з радыятараў.

3. перан. Злучыць у адно цэлае ўсё, многае.

П. атрады ў брыгаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлё́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).

1. Есці, чэрпаючы лыжкай вадкую страву.

Х. суп.

2. Піць вялікімі глыткамі.

Ён з прагнасцю хлёбае ваду.

|| аднакр. хлёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні і хлебану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. хлёбанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адфільтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Ачысціць, прапусціўшы праз фільтр. Адфільтраваць ваду.

2. Аддзяліць фільтраваннем. Адфільтраваць прымесі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

купа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Мыць, асвяжаць, апусціўшы ў ваду. Купаць дзіця. Купаць каня ў рацэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Нагнясці што- і чаго‑н. з дапамогай помпы. Запампаваць ваду ў рэзервуар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадазбо́р, ‑у, м.

1. Збіранне, накапленне вады.

2. Плошча, з якой рака збірае ваду; басейн. Вадазбор ракі Прыпяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)