Пастанаві́ць ’пабудаваць’ (жытк., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем стан (< stanъ) ’будынак, дом’, паставіць ’будаваць’ (гл.). Больш падрабязна пра стан гл. Лучыц-Федарэц, Лекс. Палесся, 166–169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рышка, рі́шкабудынак з печкай для сушкі снапоў’ (ДАБМ). Запазычанне з руск. ри́га ’памяшканне для малацьбы’, ’пуня’, ’адрына’, ’гумно’, якое з фін. riihi ’тс’ (Фасмер, 3, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трухле́ць несов. тлеть, истлева́ть, трухля́веть; (становиться ветхим) дряхле́ть, ветша́ть;

сало́ма ~ле́е — соло́ма тле́ет (истлева́ет, трухля́веет);

буды́наке́е — зда́ние дряхле́ет (ветша́ет)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забудо́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забудоўваць — забудаваць.

2. Будынак, які ўзводзіцца забудоўшчыкам. Новыя забудовы ў Грынях падаліся да шашы, выбіліся за раку на выган пад Лавацкі сад. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

небаскро́б, ‑а, м.

Вельмі высокі шматпавярховы будынак. Гмахі небаскробаў. □ Тут [у Эдмантоне] не было ніводнага небаскроба, большасць дамоў не ўзнімалася вышэй двух паверхаў, некаторыя вуліцы, асабліва на ўскраінах, не былі нават забрукаваны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памяшка́нне, ‑я, н.

Месца, дзе жыве, размяшчаецца хто‑, што‑н. (будынак, пакой і пад.). Памяшканне амбулаторыі занялі пад ваенны штаб. Мележ. — [Кантора] вунь там, — паказала Маня на памяшканне ў глыбіні двара. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ступе́ньчаты, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны ступенямі, уступамі; які мае форму ступені або мае ступені. Будаваў царкву выдатны архітэктар Старажытнай Русі полацкі майстар Іван. Будынак быў ступеньчаты, завяршаўся барабанам і шлемавідным купалам. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сяльні́к ’сяннік’ (Жд. 2, Янк. 1), сельні́к ’тс’ (Сержп. Грам., Пятк. 2), ’будынак для сена’ (ДАБМ, камент., 796), ’вышкі, гарышча’ (Ашм.). З сяннік (гл.) у выніку дысіміляцыі зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

млын, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня.

Вадзяны м.

Паравы м.

2. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасці.

Ліць ваду на млын каго, чый (неадабр.) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

|| прым. млынавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разго́ністы, -ая, -ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.).

Разгоністая хада.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты.

Р. будынак новага вакзала.

3. Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.).

4. 3 вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

Р. радок.

|| наз. разго́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)