за́сціл, ‑у, м.

Тое, што засцілае, закрывае сабой што‑н.; покрыва, заслона. Петраград застаўся з правага боку ў засціле шэрых хмар. Хведаровіч. Ужо зусім чорным стаў сухі верас на белым засціле мёрзлага снегу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пілесава́ць (пілісуваць) ’біць’, ’ачышчаць лыка, рабіць яго белым’ (паўн.-усх., КЭС), славен. pelisniti ’ударыць’, ’даць аплявуху’, peliskniti, peliščiti, ре lis kat і ’біць па мордзе’. Міклашыч (236) супастаўляе славен. pelisnoti з бел. пялёскацца ’ўдараць, грукаць, біць’ і з літ. plaskuoti. ’ляскаць’, plekšnoti ’тс’, ’пляскаць’, plekštelėti ’пляснуць, ляснуць’. Гэтаксама Бязлай (3, 23). Гл. пялясы, пялёсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выбе́льваць несов.

1. (холст, бумагу) выбе́ливать, отбе́ливать, пробе́ливать;

2. (окрашивать в белый цвет) выбе́ливать, пробе́ливать, бели́ть;

3. разг. (пачкать чем-л. белым) выбе́ливать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правяра́льшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто правярае каго‑, што‑н. — Паштовы на Вільню?.. — абярнуўся .. [Рыгор] да правяральшчыка білетаў. Гартны. [Гарлахвацкі:] Правяральшчык знайшоўся! Я, брат, такія акуляры пастаўлю, што табе і чорнае белым пакажацца. Не такіх за нос вадзілі! Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пададзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пададзець.

2. у знач. прым. Разм. Які надзеў што‑н. лепшае, добрае. За маленькім, кругленькім столікам, над шклянкаю кавы сядзеў шляхетна пададзеты, з белым каўнерыкам, гладка прычэсаны, брыты чалавек. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правады́р, ‑а, м.

1. Ідэйны, палітычны кіраўнік (партыі, класа). І гэта зусім зразумела, Напісана чорным па белым: — Наш Ленін — свабода і мір, Працоўных усіх правадыр! Бялевіч.

2. Той, хто кіруе кім‑, чым‑н. (племем, войскам, атрадам і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галаве́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абгарэлы або тлеючы кусок дрэва. Агонь патух, толькі галавешкі яшчэ тлеліся, засыпаныя белым, мяккім попелам. Мурашка. Дзед падышоў да агню, паклаў галавешкі і перагарэлыя канцы пален у жар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі ружовы, не зусім ружовы. І сніцца мне мой родны край, Мая далёкая радзіма, Кляновы ліст, дубовы гай І ружаваты небакрай, Засланы злёгку белым дымам. Глебка. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самава́рчык, ‑а, м.

Разм. Памянш.-ласк. да самавар. Выспаўшыся на поўнае вока, .. [пан Ян] спаражняў, як з пахмелля, самаварчык упрыкуску. Брыль. Насупраць уваходу стаяў стол, накрыты белым абрусам, а на стале ўжо весела пашумліваў самаварчык, ведучы сваю няўпынную гутарку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́тка, ‑і, ДМ ятцы; Р мн. ятак; ж.

Уст. Месца, дзе прадаюць мяса; мясная лаўка, прылавак. За сценамі.. [астрога] разбегся шырокі рынак з рознымі крамамі і мяснымі яткамі. Шынклер. Сярод натоўпу стаяла вялізная ятка, крытая белым ядвабам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)