рамані́стыка 1, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж., зб.
Сукупнасць твораў, напісаных у жанры рамана (пэўнага пісьменніка, краіны, перыяду і пад.). Дзесяць гадоў назад працай А. Адамовіча «Беларускі раман» быў пакладзены пачатак грунтоўнаму вывучэнню беларускай раманістыкі. «Полымя».
рамані́стыка 2, ‑і, ДМ ‑стыцы, ж.
Сукупнасць навук, якія вывучаюць мовы і культуру раманскіх народаў; раманская філалогія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пашкода ’шкода’, ’псаванне’, пашкоднік ’шкоднік’ (Шпіл.). Беларускі рэгіяналізм. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шкода (гл.). Магчыма, гэта ўплыў балт. субстрату. Параўн. літ. pagedimas і gadinimas ’шкода’ — gadinti ’псаваць’. Аб семантычным супадзенні балтыйскіх і славянскіх дэрыватаў з прыстаўкамі па‑ (< прасл. pa‑) і літ. ρα‑, ρό‑, лат. pa‑ гл. Борысь, Prefiks., 47.⇉ч
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тру́нкаць ‘паволі ісці’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. дыял. труни́ть ‘ісці, трусіць’, тру́нка ‘трусца’, серб. тру́ни ‘мяце, сыпле (пра снег)’, фактычна ‘трусіцца’, што дазваляе Варбат (Исслед., 558) рэканструяваць прасл. *trúniti ‘брудзіць, церушыць’. Беларускі дзеяслоў мае, хутчэй за ўсё, імітатыўны характар, пра што сведчыць словаўтварэнне з суф. ‑к‑, характэрнае для гукапераймальных дзеясловаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
та́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.
Тэорыя танца.
2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.
Беларускі народны т.
3. толькі мн. Гулянка з музыкай, на якой людзі танцуюць; вечарынка.
Кожную суботу ў клубе былі танцы.
◊
Ні да танца, ні да ружанца (разм., неадабр.) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.
|| прым. танцава́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бэ́ра, ‑ы, ж.
1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша там вецер галінкі маладых бэр і антонавак? Якімовіч.
2. Плод гэтай грушы. Ранішнімі першымі замаразкамі мерзлі перад вокнамі спелыя бэры. Чорны.
•••
Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт грушы.
Слуцкая бэра — сорт бэры, якая распаўсюджана ў Беларусі на Случчыне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэпертуа́р, ‑у, м.
Сукупнасць п’ес, песень і іншых твораў, якія выконваюцца ў тэатры, на эстрадзе і пад. Увесь рэпертуар рэвалюцыйных тагачасных песень праспявалі настаўнікі зладжаным хорам, праходзячы міма лясніцтва і праз шляхецкі засценак, а потым і праз лес. Колас. П’есы К. Чорнага «Ірынка» і «Бацькаўшчына» ўзбагачалі беларускі нацыянальны рэпертуар. Луфераў. // Спіс роляў, літаратурных ці музычных твораў, якія выконваюцца акцёрам. Рэпертуар артыста. Рэпертуар дэкламатара.
[Фр. répertoire.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
снава́цца, снуюся, снуешся, снуецца; незак.
1. Тое, што і снаваць (у 3 знач.). А я — з далёкіх ніў пясняр — Па Гаспры з кута у кут снуюся. Купала.
2. перан. Складацца, стварацца. Снуюцца думы складным ладам-складам пра беларускі шлях, пра свой народ... Таўлай. Словы песні снуюцца: Што ад мілага вестак няма, Ад нямілага шлюцца. Танк.
3. Зал. да снаваць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачэ́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца павагай, пашанай; ганаровы. Каманда парахода на чале з яе капітанам адносілася да нас як да пачэсных сваіх гасцей. Сяргейчык.
2. Які робіць гонар каму‑н. Пачэсны абавязак. Пачэснае заданне. Пачэснае месца. □ Захоплены ідэямі гуманізму, беларускі вучоны ўзяўся за нялёгкую, але пачэсную справу выдання кніг на роднай мове. С. Александровіч. // Які не парушае годнасці каго‑, чаго‑н. Пачэсны мір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з’ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зліць, злучыць з кім‑, чым‑н., утварыўшы цэлае. Мы вызвалілі з-пад прыгнёту польскіх паноў нашых заходнебеларускіх братоў і з’ядналі вялікі беларускі народ у адзінай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Купала.
2. перан. Згуртаваць, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў. Пастанова з’яднала для творчай працы лепшыя савецкія літаратурныя сілы. Чорны. Усіх нас адзінаю воляй з’яднала Магутная партыя бальшавікоў. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлусня́, ‑і, ж.
Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў. [Зёлкін:] Вы [цёця Каця], можа, намякаеце на тое, што мая жонка ўчора з некім на машыне ехала? Дык гэта хлусня. Учора адвячоркам мая жонка была тут і працавала. Крапіва. [Іван] выпрабавальна ўгледзеўся ў .. калючыя вочы [Джуліі] і зразумеў, што трэба або сказаць праўду, або выдумляць якую адмысловую хлусню. Быкаў. Францішак Багушэвіч быў адным з першых, хто кінуў выклік.. афіцыйнай хлусні і паклёпу на беларускі народ. Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)