паля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Ляпаць некаторы час. Раман адышоўся на загон, падняў з зямлі брусок і паляпаў па касе. Пташнікаў. Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў і паляпаў яшчэ. Грахоўскі. — Дык не падайце духам, — паляпаў на развітанне Рыгора па плячы Рымар. — Усё будзе добра. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадаве́ц, ‑даўца, м.
Той, хто прадае што‑н. Кожны прадавец імкнуўся як мага вышэй падняць сваю клетку або жэрдачку, на якой сядзела птушка, каб спакусіць багатых пакупнікоў. Арабей. // Работнік магазіна, гандлёвага прадпрыемства, які прадае тавар пакупнікам. Там быў магазін, дзе загадчыкам і прадаўцом працавалі свае людзі. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праём, ‑а, м.
Адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй і пад. З аднаго пакоя ў другі вялі дзверы, але іх саміх яшчэ не было, толькі праём вызначаў іх будучае месца. Арабей. Калі прачнулася Аксіння, калі адкрыла вочы яна, — убачыла ў праёме акна неба, чыстае і сіняе. Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасвяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пасвяжэў, стаў свежым. [Паводка] шумела не так сабе: яна змывала з лугоў і далін увесь леташні бруд, каб на іх, чыстых і пасвяжэлых, зацвіла лотаць, прабілася новая, да болю ў вачах зялёная трава... Кірэенка. Назаўтра Рыгор, хоць спаў і мала, адчуў сябе пасвяжэлым. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Кубік, квадрацік, кружок, які служыць у некаторых настольных гульнях для падліку ачкоў, бітак і пад. Маленькі Папружкін стаяў перад яго дочкамі і трымаў у руках фішкі ад новай гульні, якую Васіль Сымонавіч нядаўна прынёс сваім дочкам. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1. Прыкрыцца павекамі, зажмурыцца (пра вочы). [Волечка] зноў цяжка дыхала, твар яе яшчэ больш гарэў і вочы заплюшчыліся. Чорны.
2. Закрыць свае вочы; зажмурыцца. Хлопцы ступілі з сянец у хату і заплюшчыліся пасля цемры. Паўлаў. Ларысе святло .. разанула па вачах, і яна таксама заплюшчылася. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпо́л, ‑у, м.
Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад. Воля падхапіла ручкамі шырокую сінюю спаднічку, і бацька пачаў сыпаць ёй у прыпол цукеркі. Арабей. Павольна хадзілі, падаткнуўшы прыполы шырокіх спадніц, кабеты — палолі траву, выбіралі агуркі. Сачанка. Праз акно было відаць, як гаспадар з прыполу кашулі сыпаў зерне. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наро́кам, прысл.
Разм.
1. Жартам, не ўсур’ёз. Я жартую. Я нарокам. Хай жа хто з вас кіне вокам: Ці падобны я на дзеда? Крапіва. Крэхча хітры старычына, Стогне, войкае нарокам, Як бы й праўда, што баліць. Колас.
2. Наўмысна. [Веры Андрэеўне] здаецца, што Дуня стукае нарокам, неахайна нешта робіць. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Тое, што і пхаць. На станцыі было вельмі многа людзей. Яны бегалі ўсцяж вагонаў, крычалі, піхалі адзін аднаго. Арабей. [Антон Пятровіч:] — Ды хто, як не я, табе самому параіў паступіць у акадэмію? І яму раіў. Усіх вас, верхаглядаў, на добрую дарогу піхаў. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панто́флі, ‑яў; адз. пантофель, ‑я, м. і пантофля, ‑і, ж.
Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў. [Свідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях. Дуброўскі. — Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька. Васілевіч. Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)