адмо́кнуць, ‑не; пр. адмок, ‑ла; зак.

1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці; адсырэць, намокнуць. У цёплай вадзе лыка вельмі хутка адмокла.

2. Загінуць ад лішку вільгаці, вымакнуць (пра расліны). У нізіне жыта адмокла.

3. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адне́куль, прысл.

З нейкага, не вельмі вядомага месца; з невядомай дакладна крыніцы. Аднекуль, як па сігналу, пачынае збірацца сям’я. Скрыган. Ужо аднекуль з лесу ці з саду на ржышча пад свежы сноп заляцеў жоўты лісток. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паналята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Наляцець, прыляцець у вялікай колькасці. — Мусіць, халады хутка пачнуцца — вельмі ж сівагракаў аднекуль паналятала. Чорны.

2. Напасці, зрабіць набег — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Разм. Праводзіць час у бескарысных намаганнях, з цяжкасцю дабіваючыся чаго‑н. Вельмі доўга я кантаваўся пазаўчора на прахадной завода, часта званіў дырэктару, парторгу, у заўком. Мыслівец.

2. Зал. да кантаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мару́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Чалавек, які вельмі павольна ўсё робіць. — Узарві спачатку масты, пасля — вадакачку і стрэлкі. Толькі хутчэй, а то вы маруды! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няча́сты, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, здараецца, паўтараецца і пад. не вельмі часта; рэдкі. У тайзе мароз шчапаў дрэвы, ноч далёка і доўга раскідвала гучнае рэха, і Цаліна, якая ўжо засынала, пачула гэтыя нячастыя марозныя гукі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патро́хі, прысл.

Тое, што і патроху. Дзеці выпілі патрохі малака. □ Бяруцца людзі за сявенькі, За плуг, за [бароны], за сохі, Пайшлі разгульвацца патрохі. Колас. Робячы, [Глушак] спакайнеў патрохі; важкія думкі сплывалі, не вярэдзілі ўжо вельмі, боль аціхаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачу́лі, ‑яў; адз. няма.

1. Невялікая трапічная расліна сямейства губакветных з пахучымі лісцямі і галінамі, якая цвіце дробнымі белымі або фіялетавымі кветкамі.

2. Эфірны алей з вельмі моцным пахам, атрыманы з лісцяў і галін гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑няцеся; зак.

Выпіць замнога чаго‑н. спіртнога, стаць вельмі п’яным. — Згарэла Таня... — глуха выдыхнуў .. [Сяргей]. — Перапіліся ўсе, паснулі — яна тады салому падпаліла... Місько. Цыль перапіўся і услых расказваў нейкія брудныя анекдоты. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; зак.

1. што. Зрабіць вельмі салёным. Перасаліць суп. Перасаліць агуркі.

2. што. Пасаліць, засаліць усё, многае. Перасаліць усе грыбы.

3. перан. Разм. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым‑н. Перасаліць у жартах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)