узру́піць

‘занепакоіць каго-небудзь

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. узру́піць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. узру́піла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гарбаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца гарбатым. Цень то выпростваўся, большаў, то смешна гарбацеў, перарываўся, калі я ступаў у якую-небудзь калдобіну ці разору. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штам, ‑а, м.

У мікрабіялогіі — чыстая культура мікраарганізмаў, вылучаная з якой-небудзь пэўнай крыніцы (хворай жывёлы або чалавека), якая прымяняецца для прыгатавання вакцыны і сывараткі.

[Ням. Stamm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экстэр’е́р, ‑у, м.

Знешні выгляд і склад цела жывёл. Пірат [сабака] рос не якім-небудзь дварняком, а на рэдкасць разумным англа-русам з выдатным экстэр’ерам. Карамазаў.

[Фр. extérieur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блатма́йстар, ‑тра, м.

Разм. пагард. Чалавек, які вельмі ўмела карыстаецца блатам. [Жлукта:] Таварышы, я зусім не хачу, каб пра мяне гаварылі, што я блатмайстар які-небудзь. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́жа, ‑ы, ж.

Тое, што і крадзеж. Злавіць на кражы. □ Узяць што-небудзь у лесе або ў пана ў нас на вёсцы кражай не лічылася. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагамані́ць, ‑маню, ‑моніш, ‑моніць; зак.

Разм. Гаманіць некаторы час. Жанкі яшчэ некалькі хвілін пагаманілі аб дзецях. Васілевіч. Хочацца Пкаву пагаманіць з кім-небудзь, падзяліцца думкамі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распа́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распальваць — распаліць.

2. Тое, што і распалка (у 2 знач.). [Віктар:] — Падрыхтуй ты чаго-небудзь сухога на распал. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варо́чвальнік

‘прылада для варочання чаго-небудзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. варо́чвальнік варо́чвальнікі
Р. варо́чвальніка варо́чвальнікаў
Д. варо́чвальніку варо́чвальнікам
В. варо́чвальнік варо́чвальнікі
Т. варо́чвальнікам варо́чвальнікамі
М. варо́чвальніку варо́чвальніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генера́льны

‘генеральны дырэктар якога-небудзь аб'яднання’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. генера́льны генера́льныя
Р. генера́льнага генера́льных
Д. генера́льнаму генера́льным
В. генера́льнага генера́льных
Т. генера́льным генера́льнымі
М. генера́льным генера́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)