суб...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) другаснасці, пабочнасці, падначаленасці, маласці ў параўнанні з тым, што названа ў базавай аснове, напр.: субпадрад, субпадрадчык, субынспектар, субпрэфект, субарэнда, субпрадукты, субкантынент, субадзінка, субклетачны, субмікронны, суб’ядзерны;
2) знаходжання каля чаго-н., пад чым-н., напр.: субстратасфера, субальпійскі, субарктычны, субсветлавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
раскалыха́ць, -лышу́, -лы́шаш, -лы́ша; -лышы́; -лыха́ны; зак.
1. каго-што. Пачаць моцна калыхаць, прымусіць калыхацца.
Р. качэлі.
2. што. Калышучы, зрабіць хісткім, няўстойлівым.
Р. слупок.
3. перан., каго (што). Вывесці са стану апатыі, абыякавасці.
Пыталіся многа, ледзь раскалыхалі яго на адказы.
|| незак. раскалы́хваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
убра́цца, убяру́ся, убярэ́шся, убярэ́цца; убяро́мся, убераце́ся, убяру́цца; -а́ўся, -а́лася; убяры́ся; зак.
1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца.
У. ў святочны касцюм.
2. Управіцца з уборкай ураджаю (разм.).
У. са збажыной.
◊
Убрацца ў пер’е (разм.) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна.
|| незак. убіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
го́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад галіць.
2. у знач. прым. Са збрытымі валасамі. У кудлатага папа і ў голенага ксяндза адна праўда. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адво́дны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для адводу чаго‑н. убок. Адводная канава. □ На Фінляндскім вакзале са шкляных дахаў і адводных груб струменямі сплывае дажджавая вада. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы; здароўкацца. Вітацца за руку. □ [Хлопцы] сустракаліся са знаёмымі — віталіся, калі не бачыліся да таго, перакідаліся словамі. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыўра́давы, ‑ая, ‑ае.
Накіраваны супраць урада. Нічога ў дэфензіўшчыкаў не выйшла са стварэннем масавай крымінальнай справы па абвінавачванню кампартыі Заходняй Беларусі ў антыдзяржаўнай, антыўрадавай дзейнасці. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́каўзнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Выслізнуцца. Спалоханая Палагея ўсплёснула рукамі і пачала хутка, прыбіраць са стала. Але міска з баршчом выкаўзнулася з яе рук. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кля́штар, ‑а, м.
Каталіцкі манастыр. Бернардынскі кляштар. □ На кожным кроку кідаліся ў вочы манастыры, кляштары, касцёлы, цэрквы, кірхі і капліцы са своеасаблівымі скульптурамі каталіцкіх святых. Колас.
[Ням. Kloster з лац. clastrum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́лік, ‑а, м.
Разм. Памянш. да кол (у 1 знач.); невялікі кол, калок. Са снегу мясцінамі выглядаюць канцы жэрдак ды яшчэ няроўныя крывыя колікі парканаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)