Наодлукі ’абы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр. наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв. ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касме́тыка ’касметыка’ (ТСБМ, БРС). Рус. косме́тика, укр. косме́тика. Лічыцца запазычаннем з франц. мовы ў канцы XVIII ст. У рус. мове гэта слова ўпершыню згадваецца ў слоўніку 1803 г. Гл. Шанскі, 2, К, 346. Франц. cosmétique, якое было базай для рус. назвы, запазычана з грэч. мовы (κοσμητικός), дакладней, з κοσμητική (τέχνη) ’мастацтва ўпрыгожвання’. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 346. Таксама з франц. мовы, відаць, запазычаны і прыметнік рус. космети́ческий (першакрыніца грэч. κοσμητικός, які потым зрабіўся базай для бел. і ўкр. утварэнняў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Корх ’мера даўжыні на шырыню далоні, кулак’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., ЭШ). Укр. корх, рус. корх ’тс’ (Фасмер, 2, 340). Аднак, зыходзячы з бел. прыкархнуць ’прытуліцца, заснуць’, рус. прикорхнутися ’нахіліцца, сагнуцца’, можна меркаваць, што першасным значэннем для корх было ’нешта сагнутае, скурчанае’ (> ’кулак’). Калі прыняць гэту гіпотэзу, мэтазгодна суаднесці корх з рус. корг ’кулак’, корга ’крывое дрэва’ (гл. корга). Фрыкатыўнае г магло перайсці ў х. Іншыя спробы этымалогіі зусім ненадзейныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Памя́г, помпе, помʼяг ’воблака, хмарка’ (ТС), пожаг ’тс’ (Нік.), помяждк ’тс’ (ТС). Бел.-укр. ізалекса: укр. палес. помег, помиаг, помежок, помижок, помигі, пимег, помеж, пануе, пажа, памугʼі ’воблака, хмара’ (Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 61). Фармальна належыць да мяенуць, смяелы (гл.). Калі прыняць пад увагу укр. форму помуеі і магчымасць чаргавання галосных у мяенуць і смуглы (гл. Фасмер, 3, 695), то можна было б супаставіць з чэш. smuga ’воблака (цёмнае), хмара’, г. зн. першапачаткова «задымленае» (гл. Махэк, 562).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турбі́на ‘рухавік, які выкарыстоўвае рух вады, пары ці газу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.), ‘вялікае кола ў вадзяным млыне’ (Скарбы₂). Праз рус. турби́на ці польск. turbina ‘вярчальны рухавік’ з франц. turbine ‘тс’ (Арол, 4, 118 — з ням. Turbine), якое штучна было ўтворана на аснове формы Р. скл. turbinis (SWO, 1980, 783; ЕСУМ, 5, 679) ад лац. turbō ‘вір, віхор, віхура, бура, вярчэнне’ ці turbineus ‘віхравы’, роднасных ст.-грэч. τύρβη ‘бязладдзе’, лац. turba ‘сумятня, натоўп’ (Чарных, 2, 272; Даза, 732).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тускно́та ‘маркота, смутак, сум’ (Байк. і Некр., Адм.). Ранняе запазычанне з польск. tęsknota ‘туга, смутак, журба’, пра што сведчыць замена другаснага насавога на у (Булыка, Выбр. пр., 122) < *tъskn‑ota < *tъsknъ ‘смутны, журботны, тужлівы’, ‘варты жалю, мізэрны’ (гл. папярэдняе слова), што дало натуральным шляхам прыметнік ckny ‘тс’. Ст.-польск. tesknić sobie ‘быць у роспачы, засмучаным’, дзе пазней пад уздзеяннем ‑n‑ галосны гук ‑e‑ стаў насавым гукам > tęsknić (Борысь, 632), магчыма, было крыніцай ст.-бел. тескнети ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грымірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

1. Грыміраваць сябе. Тэрміновае пасяджэнне бюро камсамольскай арганізацыі было склікана за сцэнай у невялічкім пакойчыку, дзе звычайна грыміраваліся перад спектаклем верабевіцкія артысты. Грамовіч. // перан.; пад каго. Прымаць выгляд каго‑н. Грыміравацца пад старога.

2. Зал. да грыміраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́ля, ‑і і гу́ла, ‑ы, ж.

Абл. Гуз, жаўлак. — Ты чаму гэта не сказаў, што пчала ўджаліла цябе ў лоб? Я адразу знайшоў бы дзьмухавец і яго сокам памагаў бы ранку. Нічога б не было, а то, бач, якая гуля вырасла! Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гурча́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гурчаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З-за Нёмана даносілася глухое гурчанне далёкага грому. Колас. Пад вокнамі звінеў ручай. Калі было адчынена акно, Федзя чуў яго гурчанне, такое мяккае, лагоднае, падобнае на мурлыканне кошкі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. давер; зак., каго-што або з інф.

Аказаўшы давер’е, даручыць каму‑, чаму‑н., перадаць пад чыю‑н. адказнасць. Даверыць таварышу машыну. □ Патрэбен быў памочнік, шчыры і пісьменны чалавек, добра пісьменны, каб яму можна было даверыць любую справу. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)