Пахаце́нне ’жаданне’ (Нас.). У выніку кантамінацыі лексем похаць і хаценне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашчока ’аплявуха’ (Нас.). Са словазлучэння па шчацэ. Гл. па і шчака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадні́чы ’перадавы’ (Нас.; Варл.). Калька з польск. przodowniczy ’тс’ < przód ’перад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выляжа́нка ’гультайка; распусная жанчына’ (Нас.). Да вылежвацца пры дапамозе суф. ‑анка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відомый ’бачны, даступны зроку’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. widomy ’бачны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамзі́ла ’разбойнік’ (Нас.). Утварэнне ад гамзі́ць ’біць’ (гл. пад гамза́ць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гандзю́ліць ’балагурыць’ (Нас.), гандзю́рыць ’гаварыць абы-што’ (Жд. 2). Няясныя словы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даліка́тнець (БРС, Нас.). Магчыма, запазычанне з польск. delikatnieć ’тс’ (да delikatny).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кны́паць ’кульгаць, ісці павольна’ (Нас.). Кантамінацыя клыпаць (гл.) і кніпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кроць ’раз’ (Нас.). Запазычанне з польск. kroć ’тс’ (Кюнэ, Poln., 68).