прае́здам, прысл.

Праязджаючы міма, па дарозе. [Антанюк] затрымаўся тут праездам. Пацягнула прайсціся па мясцінах, якія калісьці бачыў ахопленымі вялікім пажарам і ў якіх скончылася яго юнацтва. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проціпаказа́нне, ‑я, н.

1. Асобная прыкмета або абставіны, якія паказваюць на немагчымасць або шкоднасць ужывання, прымянення чаго‑н.

2. Чыё‑н. паказанне, якое пярэчыць паказанню другога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзі́мічы, ‑аў; адз. радзіміч, ‑а, м.

Групы ўсходнеславянскіх плямён, якія жылі ў першым тысячагоддзі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнню ракі Сож і яе прытокаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расі́зм, ‑у, м.

Антынавуковая рэакцыйная тэорыя і палітыка, якія сцвярджаюць існаванне «вышэйшых» і «ніжэйшых» чалавечых рас і тым самым імкнуцца апраўдаць няроўнасць грамадскіх класаў і нацыянальнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расліннае́дны, ‑ая, ‑ае.

Які жывіцца раслінамі або іх сокам. Расліннаедная жывёліна. // у знач. наз. расліннае́дныя, ‑ых. Род жывёлін, рыб, насякомых, якія жывяцца раслінамі або іх сокам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарма́ты, ‑аў; адз. сармат, ‑а, М ‑маце, м.

Агульная назва качавых плямён, якія жылі галоўным чынам у стэпах Прычарнамор’я ў 3–4 ст. да н. э.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снегало́м, ‑у, м.

1. Паломка сукоў, вяршынь дрэў пад цяжарам снегу, што асеў на кронах.

2. зб. Дрэвы, якія зламаліся пад цяжарам асеўшага на кронах снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субліма́т, ‑у, М ‑маце, м.

1. У хіміі — прадукт сублімацыі.

2. толькі мн. (субліма́ты, ‑аў). У геалогіі — мінеральныя ўтварэнні, якія адкладаюцца на месцы выхаду вулканічных газаў.

[Ад лац. sublimatus — высока падняты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

успу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Спужаўшы, узагнаць. Па дарозе, у густым верасе на пагорку, мы ўспудзілі двух цецерукоў, якія купаліся ў пяску на сонцы. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хамі́ты, ‑аў; адз. хаміт, ‑а, М ‑міце, м.; хамітка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. хаміткі, ‑так; ж.

Група народнасцей Паўночнай Афрыкі, якія гавораць на блізкіх мовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)