крамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца крамяным; цвярдзець, налівацца. Алесь раптам успамінае, што ў Тасьчынага бацькі ў гародчыку крамянеюць раннія яблыкі. Хадановіч.
2. Станавіцца здаровым, бадзёрым (пра чалавека). [Халадок] здаровы, ад яго крамянееш і адчуваеш; як падужэў ад працы і загару за лета. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
1. каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н.; перацягнуць на свой бок. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук. Колас.
2. да каго. Абл. Зайсці, заехаць мімаходам. — Мне чамусьці скрозь здавалася, што вы як-небудзь залучыце да мяне. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́тнасць, ‑і, ж.
1. Прыналежнасць да знаці; радавітасць. Старая баранеса, якую ўсе паважалі за яе знатнасць і вядомасць, нават наведала брата. Лынькоў.
2. Становішча знатнага чалавека. «Добра то добра аддаць Зосю за Васіля: і багацце, і знатнасць, і ўсё-ўсё, толькі ж трэба ведаць, што яна яго... не шануе...» Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязбо́жнік, ‑а, м.
1. Чалавек, які не прызнае, адмаўляе бога, не верыць у яго існаванне; атэіст. Казалі, што.. [Ян] бязродны і бязбожнік. Не ходзіць у касцёл. Пестрак.
2. Уст., лаянк., пагард. Пра несумленнага, нахабнага чалавека. [Павал:] — Хоць ты і бацюшка, але я не пабаюся сказаць табе ў вочы — бязбожнік ты, мяцежнік. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валасня́, ‑і, ж.
1. зб. Пасма валасін з конскага хваста.
2. Лёска, звітая з такіх валасін. Знайшоўшы ладнага чарвяка пад купінай.., [Васіль] зрабіў насадку, папляваў на яе дзеля рыбацкага шчасця і закінуў вуду далей ад берага — на ўсю валасню. Якімовіч.
3. зб. Пагард. Калматыя пасмы валасоў чалавека або шэрсці жывёлы; патлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збаёдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Згубіць, невядома дзе падзець. — Але воз трэба забраць зараз, каб стары за зіму не збаёдаў дзе яго. Сабаленка. — А так, пячатка ў мяне з сабою, аформім [цялят], а то яшчэ збаёдаеце, — гаварыў Тамаш. Гурскі. // Загубіць, знішчыць. Збаёдаць чалавека. // Марна патраціць, перавесці. Збаёдаць грошы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы другога полу; любіць (у 2 знач.). [Маша] не проста была ўлюбёна ў гэтага дужага, разумнага, таленавітага чалавека. Яна кахала яго, глыбока, тайна, безнадзейна. Шамякін. Люблю маладых І люблю пасівелых, Вясёлых люблю, А кахаю адну. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душэ́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да душы (у 1 знач.); звязаны з унутраным, псіхічным станам чалавека. Душэўны ўздым, Душэўная трывога. Душэўны свет. Душэўная раўнавага. □ Цішыня і душэўны неспакой пацягнулі .. [Лемяшэвіча] ў поле, можа, гэтак жа, як Наталлю Пятроўну. Шамякін.
2. Шчыры, сардэчны. Душэўныя адносіны. □ [Мелех:] Сярго — душэўны, шчыры чалавек. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напі́саны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад напісаць.
•••
На лбе напісана ў каго — адразу відаць, ясна ўсім што‑н. па знешняму выгляду чалавека.
На раду напісана каму — вызначана наперад, наканавана.
На твары напісана ў каго — па выразу твару ясна відаць што‑н.
Чорным па беламу напісана — ясна, няма падставы сумнявацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Распытваючы, знайсці патрэбную рэч, патрэбнага чалавека. Напытаць работу. □ Купіла хату.. [Годля] гады праз два пасля вайны, сама, казалі, напытала, сама старгавалася. Мележ. Па нядзелях.. [Раечка] хадзіла на Траецкі базар, мяняла свае залатыя кольцы ды браслеткі на муку і масла. Там яна напытала і акушэрку. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)