саманадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Празмерна ўпэўнены ў самім сабе, у сваіх сілах і здольнасцях. [Горкі:] — Я не такі саманадзейны, каб думаць, што ўсё, што мною было сказана, вы слухалі з задавальненнем. «Маладосць». // Які адлюстроўвае празмерную ўпэўненасць у сабе, сведчыць пра яе. Саманадзейны тон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спе́шна, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Разм. Стан паводле дзеясл. спяшацца (у 1 знач.); паспешнасць. Пісьмо, відаць, пісалася ў спешцы. Было яно напісана вялікімі, нязграбнымі літарамі, без усялякіх знакаў прыпынку. Асіпенка. [Таўлай] працаваў, як сапраўдны мастак, многа, але без спешкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑е; зак.
Стаць сівым. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ. [Барыс Сідаравіч:] — Не пашукаў .. [Несцеру Іпатавічу] нявесту! Трэба было самому клапаціцца, у маладыя гады, а не цяпер заяўляць прэтэнзію, калі ўжо і галава ссівела. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суту́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
Злёгку згінаць спіну; горбіцца. Багдановіч, як і Чэхаў, таксама быў, бадай, вышэй чым сярэдняга росту, злёгку сутуліўся, канфузліва пакашліваў. «Полымя». // Станавіцца згорбленым. Шырокія плечы сутуліліся і нельга было зразумець — ад старасці яны ці ад працы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
такаві́шча 1, ‑а, н.
Месца, дзе такуюць птушкі. Прыляцелі, сабраліся [глушцы], дзівакі, Дзе было такавішча, на ўзбярэжжы ракі. Лукша.
такаві́шча 2, ‑а, н.
1. Тое, што і ток 2 (у 1 знач.).
2. Месца, дзе быў ток 2 (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́пачкі, ‑чак; адз. тапачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Тое, што і тапкі. Сіняя кароткая спадніца адкрывае паспеўшыя ўжо загарэць ногі, абутыя ў белыя тапачкі. Васілевіч. Адтуль чутна было, як шлёпнулі тапачкі аб падлогу, рыпнуў ложак, і данеслася глухое ўсхліпванне. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уве́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., у што.
Разм. Канчаткова паверыць у што‑н. І цяпер Адама Блецьку раз’ядалі самыя супярэчлівыя думкі. Гэта не быў чалавек, які ўпарта, як фанатык, мог верыць у тое, у што яму выгадна было б увераваць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усляпу́ю, прысл.
Нічога не бачачы; наўгад. Страляць усляпую. □ Ісці ўсляпую, не ведаючы мясцовасці і не маючы ўяўлення ў небяспеку, якая нас чакае, не было ніякага сэнсу. С. Александровіч. Алёша ўсляпую намацаў лямпу, зняў з яе шкло і адшукаў пальцамі кнот. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́кцыя, ‑і, ж.
Выдумка, вымысел; падман, падробка. А гід сваё ўсё гне і гне, Аж смех: Не факты — фікцыя. Панчанка. // Выдуманае становішча, якое не адпавядае рэчаіснасці, але выкарыстоўваецца як сапраўднае з якой‑н. мэтай. Яго супрацоўніцтва ў газеце было фікцыяй.
[Ад лац. fictio — выдумка, вымысел.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хол, ‑а, м.
Вялікі нежылы пакой, звычайна ў гасцініцах, санаторыях; зала. Я сядзеў у холе гасцініцы «Анфа» ў глыбокім скураным крэсле каля бліскучага круглага стала. В. Вольскі. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым бліскучым паркетам хол. Скрыган.
[Англ. hall.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)