прыбудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Пабудаваць што‑н., далучыўшы да ўжо існуючай пабудовы. Фабрыка была малюсенькая, цесная, недзе было павярнуцца. Але праз два гады прыбудавалі адзін цэх. Чорны. Уладкаваўся [Мірон Якімавіч] садоўнікам у калгасе, прыбудаваў трысценак да хаты, развёў садок, пчол... Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыма́чы, ‑ая, ‑ае.
Які належыць прымаку. Адна толькі пагалоска, што стары жыве на прымачым хлебе, на пачатку раніла сэрца. Сабаленка. Сена таксама не ўдалося ў дастатку нарабіць: здароўя не было пры гэтакім жыцці прымачым, ды і лета выдалася дажджлівае. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да прыцягнуць.
2. Выклікаць прыхільнасць, сімпатыі; вабіць. Было ў гэтай усмешцы нешта чыстае, сціплае і такое чалавечае, што заўсёды прыцягвала да.. [Бохана] людзей. Лынькоў. Кавальская справа ўсё больш і больш прыцягвала.. [Васіля]. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустазво́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.
Разм. Гаварыць пустое; балбатаць. — Другі баіцца, мусіць, буры: Даводзіць ён, што лепей крышку Было б сядзець нам у зацішку; А трэці проста пустазвоніць — Ні нападае, ні бароніць. Крапіва. «З Наталяй нельга пустазвоніць», — думаў Казімір. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́дняя, ‑яй, ж.
Першы пры ўваходзе ў жыллё пакой, дзе пакідаюць верхнюю вопратку. Андрэй памог дзяўчыне ўвайсці ў пярэднюю, потым у адзін з пакояў. Васілёнак. Ні ў пярэдняй, ні ў свяцёлцы, цесна застаўленай сталамі, канапамі, столікамі, нікога не было. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабізна́, ‑ы, ж.
1. Уласцівасць рабога. Брычка аддалялася. Рабізна сонечных плям скакала па ёй, па конях, па людзях, якіх нельга ўжо было адрозніць адзін ад аднаго. Караткевіч.
2. Лёгкае хваляванне воднай паверхні. Ад лёгкага ветрыку на возеры прабягае дрыготкая рабізна. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгрупава́цца, ‑пуецца; зак.
Разбіцца на групы, размясціцца групамі. Было прынята рашэнне: атрадам разгрупавацца на шырокім фронце і падарваць калі не кожны пралёт дваццаціпяцікіламетровага ўчастка, дык ва ўсякім разе знявечыць чыгунку так, каб фашысты не маглі на скорую руку аднавіць яе. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑размок, ‑ла; зак.
Набраўшы вільгаці, разбухнуць, размякнуць. У другім [двары] нічога няма, нават печышча даўно размокла. Кулакоўскі. Не было на .. [суку] і Толевай запіскі: ці то сарваў яе хто, ці проста размокла на дажджы і звалілася. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ралля́, ‑і, ж.
Узаранае поле, узараная глеба. За горкай было крыху незаворанага поплаву, а далей, аж да самай вёскі, ішла ралля. Кулакоўскі. Над свежай раллёй каркала і круцілася, ходзячы за плугамі, вараннё. Краўчанка. Вязнучы ў свежай раллі, хлопчыкі рухаліся павольна. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́ніцай і раніцо́й, прысл.
У ранішні час, ранішняй парою. Раніцай .. [Тварыцкага] пабудзіў гаспадар. Чорны. Раніцай .. [Алёшка] валокся з санкамі на станцыю і адтуль цягнуў да казармаў цяжкія чамаданы. Брыль. А раніцой, яшчэ сонца не ўзышло — было яшчэ цёмна, пабудзіў Павел Міколку. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)