паго́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. каго-што. Гоцкаць, гушкаць некаторы час. Пагоцкаць дзіця на руках. □ Перш чым схаваць дзве залатыя пяцёркі, Гмыра яшчэ раз паглядзеў на іх, .. лёгенька пашараваў адно аб другую і пагоцкаў у руцэ. Колас.
2. Тое, што і пагоцаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падаба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм.
1. Сімпатызаваць каму‑н., любіць каго‑н. Карызна падабаў Рачкоўскага і сябраваў з ім. Зарэцкі.
2. Любіць што‑н., ужываць з прыемнасцю. Трэба такі сказаць, што дзед падабаў рыбу ды яшчэ такую, як смажаны мянтуз. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назусі́м, прысл.
Разм. Назаўсёды, зусім. Назусім прыйшоў я, а не ў госці. Кірэенка. [Дзядзька Раман:] — Вы, пане настаўніку, на ўсё лета едзеце да нас? — Так, на ўсё лета, а можа, і назусім. Колас. — Забегла яшчэ раз развітацца, — бадзёра сказала Таццяна. — Перад тым, як паехаць назусім. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накірава́насць, ‑і, ж.
1. Засяроджанасць, паглыбленасць думак, жаданняў, пачуццяў.
2. Кірунак у дзейнасці, развіцці. Накіраванасць у будучае. // Напрамак, выражаны ў працы, творы і пад. Ідэйная накіраванасць верша. □ Я. Купала і Я. Колас яшчэ больш узмацнілі грамадскае гучанне нашай сатыры, падалі ёй выразную рэвалюцыйную накіраванасць. Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неадме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Абавязковы, неабходны. Ганне трэба было асабліва трымацца няпісанага, але неадменнага закону. Мележ. // Традыцыйны, звычаёвы. На гэты раз неадменнае «Будзьце здаровы» прагучала яшчэ больш бадзёра. Шахавец.
2. Уст. У дарэвалюцыйнай Расіі — уваходзіла ў склад назваў некаторых пасад (у значэнне пастаянны). Неадменны сакратар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неадно́лькавы, ‑ая, ‑ае.
Які не супадае з іншымі, не падобны на іншых; розны. Хаты ў вёсцы былі неаднолькавыя — адны яшчэ новыя, часам нават пад чарапіцай, .. другія, наадварот, зусім несамавітыя — і гэтых болей — пад саламянымі стрэхамі. Чыгрынаў. Хоць з адной печы, ды неаднолькавыя пернікі. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Прагулка. Добра-такі па паўдні, вяртаючыся з далёкай праходкі, Руневіч сустрэў на тратуары аднаго з землякоў. Брыль.
2. Спец. Распрацоўка горных вырабатак у пэўным напрамку. Пачалася праходка яшчэ аднаго ствала, калектыў шахцёраў павялічыўся. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. перавальваць 1 — пераваліць 1 (у 1 знач.).
2. Разм. Перавалачны пункт. Цяпер мне засталося яшчэ пабываць на «перавалцы». Так фамільярна называюць мазыране лесаперавалачную базу, самае старое прадпрыемства на Пхове. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
1. Склеіць, паклеіць што‑н. нанава, яшчэ раз. [Валя] наняла майстроў, за адзін дзень пераклеіла сцены, сама вымыла падлогу і вокны. Чорны.
2. Наклеіць што‑н. іначай, у другім месцы. Пераклеіць марку на канверце.
3. Склеіць, паклеіць, наклеіць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перала́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; зак., што.
1. Наладзіць, наладзіць усё, многае.
2. Наладзіць нанава, іначай. Трэба было пераладзіць ветразі, іншы нахіл даць ім, і можа б карабель паплыў з яшчэ большым гонам. Дуброўскі. // Настроіць музычны інструмент на іншы лад. Пераладзіць раяль. Пераладзіць струны балалайкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)