То́лесь ’нядаўна’ (Сцяшк. Сл.). Спалучэнне формы, што ўзыходзіць да *tolě (гл. папярэдняе слова) з дэманстратыўнай часціцай -сь (гл. сей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́ндра ‘хітрая жанчына’ (Мат. Маг. 2). Няясна. Экспрэсіўнае ўтварэнне з перастаноўкай зычных ад трындзець (гл.)? Гл. таксама папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўрэй, повэрэй, повэр ’вырай’ (ТС). Да выраі5, выр (гл.). Пачатак слова, магчыма, звязаны з павярнуць (павернуць) ’вярнуць (назад)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прастаста́віць ’ставіць перпендыкулярна ці амаль перпендыкулярна’ (Янк. 3.). Складанае слова з прост‑ (гл. про́сты) і ста́віць. Параўн. яшчэ прастава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псі́ніць ’намакаць да гніення, набываючы сіні колер’ (ТСБМ, Нас.). Ад псіна, псіны, гл. папярэдняе слова. Сувязь з сіні другасная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухнец́ь ’пышэць, раз’ядацца’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Ад пу́хны ’пышны’ (гл.) па тыпу цёмны > цямнець і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́шчыт ’франтон’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. ст.-польск. zaszczyt ’заслона’. Бел. рэгіянальнае слова, відаць, з польск. Корань гл. шчыт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёхнуць ’аббегаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да лахаць©. Экспрэсіўнасць слова выклікала змену л — лʼ (параўн. Слаўскі, 4, 319–320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мару́шкіна трава ’чабор, Thymus serpyllum L.’ (даўг., Сл. ПЗБ). Першая частка выразу ўзнікла ў выніку скарачэння слова мацярду́шка ’чабор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мяшкорыць, мешкорыць, мешколіць ’калашмаціць’ (ТС). Магчыма, складанае слова з мясіць і шкура ’скура’ (гл.); параўн. даць у скуру ’набіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)