спекуля́ция прям., перен. спекуля́цыя, -цыі ж.;

боро́ться со спекуля́цией змага́цца са спекуля́цыяй;

спекуля́ция на тру́дностях спекуля́цыя на ця́жкасцях.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стихи́я прям., перен. стыхі́я, -хі́і ж.;

борьба́ со стихи́ей барацьба́ са стыхі́яй;

поэ́зия — его́ стихи́я паэ́зія — яго́ стыхі́я.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бландзі́н, ‑а, м.

Мужчына са светлымі валасамі. Сярод вясковага насельніцтва Рыфскіх гор сустракаецца нямала бландзінаў і шатэнаў з блакітнымі і шэрымі вачыма. В. Вольскі.

[Фр. blondin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атынко́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Тое, што і тынк. Сям-там са столі адарваліся кавалачкі атынкоўкі. Лынькоў.

2. Тое, што і тынкоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верхне... (а таксама верхня...).

Першая састаўная частка складаных слоў са значэннем: які размяшчаецца або ўзнікае ў верхняй частцы чаго‑н., напрыклад: верхнедняпроўскі, верхнезубны, верхняволжскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лузаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Дастаць, выняць, ачысціўшы ад шкарлупіння. Вылузаць боб са струкоў.

2. перан. Разм. Выняць, вызваліць з чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абла́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Абшукаць, абмацаць. Аблапаўшы рукамі ўсе кішэні і не знайшоўшы нічога, Васіль выцягнуў са штаноў папружку. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазеляні́ць, ‑зеляню, ‑зяленіш, ‑зяленіць; зак., каго-што.

Разм. Запэцкаць або зафарбаваць чым‑н. зялёным. Галя .. разы са два паслізнулася і зазеляніла новую сукенку. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зды́мачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да здымкі, звязаны са здымкай чаго‑н. Здымачная група. Здымачныя работы. Здымачны працэс. // Прызначаны для здымкі. Здымачны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змікі́ціць, ‑кічу, ‑кіціш, ‑кіціць; зак.

Разм. Зразумець што‑н., здагадацца аб чым‑н. — [Збінацкі], значыцца, змікіціў, што са мною дрэнныя жарты, і давай прасіцца. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)