няўзго́днены, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены ўзгодненасці, адзінства.

Няўзгодненыя дзеянні.

2. Які не ўзгаднілі або не паспелі ўзгадніць з кім-н.

Н. план.

|| наз. няўзго́дненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тры́зніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; незак.

Здавацца, уяўляцца; вярзціся.

Гэта яму трызніцца.

|| зак. прытры́зніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́каць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Ціха і мерна пастукваць (звычайна пра гукі гадзіннікавага механізма).

|| аднакр. ці́кнуць, -не.

|| наз. ці́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цю́цька, -і, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Сабака.

Выскаленая пыса цюцькі.

2. Ужыв. як лаянкавае слова.

Гэта не пан, а ц., якіх свет не бачыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. гл. думаць.

2. Правесці некаторы час, думаючы пра што-н.

Не спяшайся з вывадам, добра падумай.

3. 2 ас. адз. і мн. л.

паду́маеш, паду́майце. Ужыв. як пабочн. сл. або як рэпліка для выражэння насмешкі, недавер’я і пад. (разм.).

Падумаеш, такі знаток знайшоўся.

Падумайце, ён яшчэ і грубіяніць мне.

◊

І не падумаю (і не падумаеш, і не падумаў і пад.; разм.) —

1) у спалучэнні з інф. абазначае адмаўленне, нязгоду, нежаданне.

Падбухторваў мяне на дрэннае, а я і не падумаў ісці на такое.

І не падумаю прасіць прабачэння;

2) без інф. выражае катэгарычны адказ. —

Адпусціш мяне ў горад? — І не падумаю.

Падумаць! і падумаць толькі! (разм.) — выражэнне здзіўлення.

Падумаць толькі: што мы выцерпелі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утрыма́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што і чаго. Трымаючы, не даць упасці каму-, чаму-н.

Не ўтрымаў вясло ў руках.

2. што. Захаваць, зберагчы.

У. свае пазіцыі.

У. у памяці.

3. што. Пакінуць, не аддаць частку чаго-н. пры выплаце (афіц.).

У. дваццаць рублёў з зарплаты.

4. каго (што). Затрымаўшы, спыніць ці прымусіць застацца.

У такое надвор’е дзяцей у хаце не ўтрымаеш.

У. каня.

5. каго (што) ад чаго. Не даць зрабіць што-н.

У. ад неабдуманага ўчынку.

6. што і чаго. Не даць праявіцца чаму-н.

Слёз было не ў.

|| незак. утры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. утры́мліванне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 6 знач.) і утрыма́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гразі́шча, -ы, ж. (разм.).

Вялікая гразь.

Г. — не вылезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безасцюко́вы, -ая, -ае.

Які не мае асцюкоў.

Безасцюковая пшаніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхо́нны, -ая, -ае.

Не круты, спадзісты, пахілы.

А. спуск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бясце́невы, -ая, -ае.

Які не ўтварае ценю.

Бясценевая лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)