па... і па-..., прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) закончанасці дзеяння, напр.: паставіць, пабудаваць, паказаць;

2) пачатку дзеяння, напр.: паляцець, паехаць, папаўзці;

3) нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу, напр.: пагаварыць, паскакаць, паспаць;

4) набыцця большай ступені якасці, уласцівасці, напр.: пахарашэць, пасталець;

5) няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння, напр.: пакурваць, пакрыкваць, пагойдваць;

6) дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў, напр.: пахавацца, памерзнуць, пападаць;

7) у спалучэнні з прыставачнымі дзеясл. (звычайна незак.):

а) распаўсюджанне дзеяння на ўсё, многія аб’екты, напр.: паабіваць (яблыкі з дрэва), павыносіць (мэблю з хаты), паналаджваць (станкі), парассяляць (студэнтаў па кватэрах);

б) утварэнне дзеяння ўсімі, многімі асобамі, напр.: паабмарожвацца, павысяляцца, панакрывацца;

в) празмернасць дзеяння, напр.: панакупляць (рознай дробязі), папахадзіць (хадзіць доўга, многа), папахварэць (хварэць доўга);

г) абмежаванасць меры дзеяння, напр.: павыжынаць, павыядаць.

II. Утварае:

а) прыметнікі са знач.:

1) адносін да кожнага з указаных прадметаў ці адпаведнасці чаму-н., напр.: пагалоўны, падэкадны, пасільны;

2) указання на час пасля чаго-н., напр., пасмяротны;

б) прыметнікі і назоўнікі са знач. указання на месцазнаходжанне паблізу чаго-н., напр.: пагранічны, памор’е.

III. 3 прынал. займ. утварае прыслоўі са знач.:

1) у адпаведнасці з чыім-н. меркаваннем, жаданнем, напр.: па-свойму, па-твойму, па-нашаму;

2) з прыметнікамі ўтварае прыслоўі спосабу дзеяння, напр.: па-новаму, па-беларуску, па-казацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́нкавы, -ая, -ае.

1. Знешні, знадворны.

В. выгляд.

Вонкавае падабенства.

Вонкавая паверхня.

2. Які праяўляецца толькі са знешняга боку, не закранаючы сутнасці чаго-н.

Твар яго здаваўся вонкава (прысл.) спакойным.

3. перан. Паказны, паверхневы, пазбаўлены глыбіні.

Пафас гэтых вершаў толькі в.

|| наз. во́нкавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́пнуць¹, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. Даць трэшчыну; трэснуўшы, разламацца, разадрацца, парвацца.

Лопнуў графін.

Лопнула струна.

2. перан. Пацярпець поўную няўдачу, крах (разм.).

Лопнулі надзеі.

Лопнуць са смеху (разм.) — зайсціся моцным смехам.

Цярпенне лопнула (разм.) — няма больш сіл цярпець, вытрымка скончылася.

|| незак. ло́паць, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рабіцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць пэўныя асаблівасці ў працэсе вытворчасці, работы.

Шкура добра вырабілася.

2. Запэцкацца (разм.).

В. ў сажу.

3. Выбрацца са складанага становішча, выкруціцца (разм.).

Як нам тут в.?

|| незак. вырабля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рваць, -рву, -рвеш, -рве; -рві; -рваны; зак., каго-што.

Рэзкім рухам, рыўком выдаліць, дастаць, узяць.

В. пустазелле.

В. хворы зуб.

В. ліст са сшытка.

В. карандаш з рук.

В. прызнанне ў каго-н. (перан.: прымусіць прызнацца). В. перамогу (перан.).

|| незак. вырыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зоа... (а таксама заа...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да заалогіі, напр.: зоакабінет, зоафакультэт;

2) які мае адносіны да жывёл, напр.: зоаінжынер, зоамагазін, зоапаталогія, зоапланктон; «зоа...» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стук¹, -у, м.

1. Кароткі адрывісты гук, шум ад удару, ад падзення цвёрдых прадметаў.

С. сякеры аб бервяно.

2. Удар, які апавяшчае аб прыходзе або просьбе дазволіць зайсці.

С. у акно.

Увайсці са стукам.

3. Шум, які ўтвараецца рытмічнымі скарачэннямі сэрца.

Слухаць с. сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Гарэзаваць, дурэць.

Наглядай, каб дзеці не сваволілі.

2. Рабіць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што.

3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; буяніць.

Хлопец сталы, а сваволіць.

|| зак. насваво́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| наз. сваво́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серабро́, -а́, н.

1. Каштоўны бліскучы метал шаравата-белага колеру.

2. зб. Вырабы з гэтага металу.

Сталовае с. (посуд, сталовыя прыборы). Упрыгажэнні з серабра.

Нашы спартсмены заваявалі с. (сярэбраныя медалі; разм.).

3. Дробная разменная манета са сплаву з гэтым металам або нікелем.

Заплаціць серабром.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяя́цца, смяю́ся, смяе́шся, смяе́цца; смяёмся, смеяце́ся, смяю́цца; сме́йся; незак.

1. Праяўляць весялосць, радасць пры дапамозе смеху.

С. да слёз.

2. з каго-чаго. Высмейваць каго-, што-н.; насміхацца.

Нельга с. са старога чалавека.

3. перан. Жартаваць, гаварыць смехам.

Я не веру табе, ты смяешся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)