лі́шніца, ‑ы, ж.
Разм.
1. Дастатак; лішак. Не звыклыя да лішніцы і празмернага клопату, больш за ўсё .. [дзеці] прагнулі толькі ласкі. Васілевіч. Жыццё .. крыху наладзілася, але ў гаспадарцы лішніцы не было. Пянкрат.
2. Большае чым патрэбна, чым можна. Ёй [Марыйцы] можна сёння лішніцу паспаць, — Такі ў яе дзянёк ужо сягоння. Дзяргай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засяро́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак., на чым і без дап.
Засяродзіць, сканцэнтраваць сваю ўвагу, волю, думкі, інтарэсы і пад. Выслухаўшы цётку Арыну, Сяргей паспрабаваў засяродзіцца на чым-небудзь адным, але думкі збіваліся і блыталіся. Сіўцоў. [Джулія] на момант засяродзілася, акругліла вочы, услухалася, здавалася, толькі цяпер усвядоміўшы, што .. [ёй і Івану] тут пагражала. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць. Малапісьменны, але разумны.. рабочы хутка рабіўся цвёрдым прыхільнікам сацыял-дэмакратаў. Мурашка. Са школьнай праграмы.. [Бярвенскі] сёе-тое ведаў, а наогул быў малапісьменны. Колас.
2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Большасць пратаколаў напісана малапісьменным почыркам, сваёю хатняй мовай. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мемуа́ры, ‑аў; адз. няма.
Літаратурны твор у форме ўспамінаў аўтара аб падзеях мінулага. [Катаводаў:] — Дайце любую, але цяжкую работу, каб жыць перспектывамі, а не ўспамінамі, каб складаць планы, а не мемуары пісаць. Грахоўскі. Значную цікавасць з пункту погляду жанравага ўзбагачэння беларускай прозы маюць мемуары М. Гарэцкага аб імперыялістычнай вайне. Пшыркоў.
[Ад фр. memoires — успаміны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаць, жну, жнеш, жне; жнём, жняце; заг. жні; незак., што.
Убіраць хлебныя злакі, зразаючы сцёблы сярпамі ці жатнымі машынамі. Рыгор верыў, што не толькі пакажа Ірыне, як расце жыта, але.. навучыць яе жаць сярпом і вязаць снапы. Краўчанка. Выйду, гляну на палі, даліны — Жнуць камбайны спелыя аўсы. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жук, ‑а, м.
1. Насякомае з жорсткім надкрыллем.
2. перан. Разм. Пра хітрага, пранырлівага чалавека. «Жук гэты Адзярыха, — думае Саша. — Не пра фермы, вядома, клапоціцца. Але ліха з ім». Навуменка.
•••
Каларадскі жук — буравата-жоўты з чорнымі палоскамі шкодны жук, які аб’ядае лісце бульбы.
Майскі жук — тое, што і хрушч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
журча́ць і журчэ́ць, ‑чыць; незак.
Ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі; цурчаць (пра бягучую ваду). Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот. Краўчанка. // перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра голас, людскую гаворку). Словы англічаніна ліліся лёгка і журчэлі, нібы лагодны ручаёк, але камандзіру дывізіі слухаць іх было непрыемна. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мільгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Паказацца на момант у руху і знікнуць, прамільгнуць. У варотах мільганулася жаночая постаць з вёдрамі. Колас. // перан. Хутка і нечакана з’явіцца ў памяці. Адна ідэя мільганулася ў мяне ў галаве. Але перш, я павінен быў зноў знайсці таксі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.
Прыбавіць, дабавіць звыш таго, што ёсць, як было дамоўлена. — Справядлівы.. [Вэня Шпулькевіч] чалавек, мне за фатыгу заўсёды, бывала, заплаціць і яшчэ крыху набавіць. Чорны. // Павялічыць (цану, суму, плату і пад.). Проста яго ўпрошвалі набавіць цану, але Лапко не парушаў сваіх прынцыпаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не... (а таксама ня...), прыстаўка.
1. Надае слову значэнне, процілеглае значэнню гэтага слова без такой прыстаўкі, напрыклад: невыгода, незямны. // Тое ж, але з адценнем абмежаванасці, нязначнасці, напрыклад: недурны, неблагі.
2. Надае слову значэнне адмаўлення таго, што абазначае данае слова без гэтай прыстаўкі, напрыклад: неакуратны, непаспяховы; недаступнасць, непаслухмянасць; невыпадкова, недалёка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)