адрыўны́, -а́я, -о́е.

Такі, які можна адрываць або ад якога можна што-н. адрываць.

А. каляндар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апера́бельны, -ая, -ае.

Такі, які можа быць аперыраваны, паддаецца аперацыі¹.

А. хворы.

|| наз. апера́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безразва́жны, -ая, -ае.

Такі, паводзіны якога не кантралююцца розумам, развагай.

Б. ўчынак.

|| наз. безразва́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́зкі, -ая, -ае.

Такі, у якім можна ўвязнуць; гразкі, багністы.

Грузкая зямля.

|| наз. гру́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жывёльны, -ая, -ае.

1. гл. жывёла.

2. Такі, як у жывёл; падсвядомы, чыста фізіялагічны.

Ж. страх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́тны, -ая, -ае (разм.).

Такі, якога можна заўважыць, убачыць.

З. след удару.

|| наз. заме́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвы́клы, -ая, -ае (разм.).

Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным.

Усё здавалася звычайным, абвыклым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абжы́ты, -ая, -ае.

Такі, у якім ужо жывуць, асвоены, добраўпарадкаваны.

А. дом.

|| наз. абжы́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непазбе́жны, -ая, -ае.

Такі, якога нельга пазбегнуць; немінучы.

Непазбежная сустрэча.

Н. фінал.

|| наз. непазбе́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непераўзы́дзены, -ая, -ае.

Такі, што нельга пераўзысці, зрабіць лепш.

Н. твор мастацтва.

|| наз. непераўзы́дзенасць, -і, ж.