заго́ншчык, ‑а, м.
Удзельнік аблавы, які разам з другімі гоніць звера на паляўнічых. Набралі загоншчыкі трашчотак, ляскотак, свісткоў і пайшлі ў абход некалькіх лясных кварталаў. Пальчэўскі. Загоншчыкі ідуць тым часам на супрацьлеглы край пералеска і ўваходзяць з таго боку на ўчастак, абцягнуты вяроўкай з флажкамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пракасі́ць, ‑кашу, ‑носіш, ‑косіць; зак., што.
1. Касьбой утварыць свабодную прастору пасярод чаго‑н. Пракасіць паласу ў траве. Пракасіць дарожку.
2. Скасіць невялікі ўчастак. Апейка пракасіў першы трохі, тады побач, ззаду пайшоў Міканор, потым Хоня... Мележ.
3. і без дап. Касіць некаторы час. Пракасіць да абеду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрагмента́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з фрагментаў, з’яўляецца фрагментам чаго‑н. Цікавы ўчастак гістарычнага гарадскога асяроддзя — фрагментарная забудова вул. Замкавай. «Помнікі». [Гістарычная праўда] ў значнай меры абумоўлівае ўнутранае адзінства, на першы погляд, разнапланавага і нават, здавалася б, фрагментарнага твора. Бугаёў.
2. перан. Адрывачны, няпоўны. Фрагментарная манера пісьма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
То́клішча ’месца, дзе стаяў ток’ (баран., Сл. ПЗБ), ’вытаптанае месца, вытаптаны ўчастак (на полі, у агародзе)’ (пух., Сл. ПЗБ), ’пажарышча’ (баран., ЛА, 4), сюды ж то́кавішча ’месца, дзе быў ток’ (Касп.), то́кывішча ’гумнішча’ (талач., ЛА, 4). Да ток 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
1. што і без дап. Закончыць баранаванне; забаранаваць увесь які‑н. зямельны ўчастак. — Бедная дзяўчынка, — з горыччу прашаптаў Жастоўскі. — Не дабаранавала сваю палоску... Кулакоўскі. // Забаранаваць да якога‑н. месца. Дабаранаваць да лесу.
2. Прапрацаваць на баранаванні да якога‑н. часу. Дабаранаваў да паўдня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сартавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да сорту (у 2 знач.), да размеркавання па сартах. Сартавая праполка. Сартавыя якасці насення. // Які прызначаны, служыць для вывядзення новых якасных сартоў. Сартавы ўчастак.
2. Які належыць да высокага, каштоўнага або спецыяльнага сорту. Сартавая пшаніца. Сартавая бульба. Сартавое шкло. Сартавое жалеза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
планта́цыя, ‑і, ж.
1. Буйная капіталістычная зямельная гаспадарка, якая займаецца вырошчваннем якіх‑н. спецыяльных культур (першапачаткова ў Амерыцы і каланіяльных краінах на плантацыях працавалі рабы).
2. Вялікі ўчастак зямлі, заняты спецыяльнай сельскагаспадарчай культурай. Плантацыя грэчкі. □ Мы наяве ўбачылі блакітныя азёры льноў, каласістыя масівы жыта, пшаніцы, кукурузы, шырокія плантацыі агародаў. Бялевіч.
[Ад лац. plantatio — пасадка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ні́ўка 1 ’памянш. ад ніва’ (Нас., Бяльк., ТС), ’агароджвае месца для жывёлы ў полі’ (ДАБМ, камент. 785). Гл. ніва.
Ні́ўка 2 ’пырнік паўзучы, Agropyron repens’ (маг., Кіс.). Відаць, да ніва; матывацыя тлумачыцца, магчыма, тым, што праросшы на полі пырнік прыпамінае засеяны ўчастак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пляцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.
1. Спецыяльна абсталяваны ўчастак зямлі (ці асобае месца ў памяшканні), адведзены для якіх-н. мэт.
Спартыўная п.
Дзіцячая п. (для дзіцячых гульняў). Будаўнічая п. (месца, дзе робіцца пабудова чаго-н.). Пасадачная п.
2. Роўная вольная прастора ў збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі.
Лесвічная п.
3. У вагонах: месца каля ўваходу і выхаду.
Задняя п. трамвая.
4. Тое, што і платформа (у 3 знач.).
|| прым. пляцо́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Лясні́цтва, лясні́ства, лясні́частва, лясні́чыства ’ўчастак лесу як гаспадарчая адзінка’, ’упраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам, і гаспадарчыя будынкі, дзе яно размяшчаецца’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.). Форма лясніцтва (‑ства) з польск. leśnictwo, якое з leśnik, а ляснічаства — з рус. мовы. Да лясні́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)