вы́крык, ‑у, м.

Гучны адрывісты вокліч, крык. Шум, жарты, вясёлыя выкрыкі поўнага задавальнення поўнілі лазню. Колас. Хутка пачуліся грозныя выкрыкі стражнікаў: «Шырэй дарогу! Шырэй! Убок! Убок!» Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штурхатня́, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і штурханіна. Шум і штурхатня ў невялікім пакоіку.. надакучылі Міхасю і Сяргею і прымушалі іх часта выходзіць на двор пакурыць. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Дзіцячы. Вясёлы, дружны шум уварваўся ў школу, звонкія, шчаслівыя дзяціныя галасы напоўнілі ўвесь дом.. Колас. І прыйду ў Беларусь сваю Сцежкай даўняй, дзяцінаю. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сціхамі́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Перастаць крычаць, шумець і пад.; супакоіцца. [Дзед Мароз:] — Што за смех, што за шум? Сціхамірыцца прашу. А. Александровіч. Пабурчыць, пабурчыць маці ды сціхамірыцца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Керма́ш ’кірмаш, шум, гоман, неспакой’ (Нас., Фед., Сцяшк.), ’свята’ (Жыв. сл.). Гл. кірмаш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туро́сы ‘непраўдападобныя апавяданні’ (Растарг., 41). Параўн. укр. туроса́ ‘шум? размовы? слух?’ (Грынч.). Гл. турусы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гул, ‑у, м.

Працяжны аддалены шум, грукат. Самалёты зніклі, паступова суцішыўся іх гул. Мележ. Вечар звінеў ад цыкад. У гарах стаяў няясны гул, нібы недзе далёка рушыліся абвалы. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́даўшчына, ‑ы, ж.

Разм.

1. Спадчына пасля дзеда (пераважна зямельная).

2. Дзедаўскі, старадаўні спосаб, звычай. — А шум ужо даўно па раёне ідзе: пятроўцы назад пайшлі, на дзедаўшчыну павярнулі! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракро́чыць, ‑крочу, ‑крочыш, ‑крочыць; зак.

1. Прайсці крокам. — І толькі выйшла я на шашу і зялёнай абочынай пракрочыла наперад, як чую ззаду шум матора. Кавалёў.

2. Крочыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́лам, ‑у, м.

Абл. Шум, крык. Гарадскі шолам, які спаткаў.. [Рыгора] на вакзале і праводзіў да Петрусёвай кватэры, змаўкаў. Гартны. Раптам — з-за ўзгорка пачуўся незвычайны шолам, бабскі гвалт. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)