нашаты́р, ‑у, м.

1. Хлорысты амоній.

2. Тое, што і нашатырны спірт. Крыху павесялелая [Г]анна Ісакаўна зрабіла ўкол, дала панюхаць нашатыр. Шамякін.

[Араб. nusādir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недысцыплінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які парушае парадак, не захоўвае дысцыпліны. Курсантам.. [Ласкавец] быў недысцыплінавапым — атрымаў не адно спагнанне. Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Недысцыплінаваныя паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незаме́нны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога цяжка або нельга замяніць; выключна патрэбны. Незаменны чалавек. Незаменны корм. □ У атрадзе сябры зрабіліся незаменнымі разведчыкамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непакры́ты, ‑ая, ‑ае.

Без галаўнога ўбору. [Лясніцкі] дзесьці пакінуў шапку і ішоў з непакрытаю галавою. Шамякін. Ціхі вецер развяваў непакрытыя валасы Аксінні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрамака́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не прапускае або амаль не прапускае вільгаці. Непрамачальнае адзенне. □ Палкоўнік быў у непрамакальным плашчы і танкісцкім шлеме. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нетакты́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і нетактоўны. Інжынер.. не гаварыў нічога, бо лічыў нетактычным ўмешвацца ў жыццё гэтай вялікай дружнай сям’і. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падлако́тнік, ‑а, м.

Ручка крэсла, на якую абапіраюцца локцем у час сядзення. Алесь сядзіць каля стала ў цвёрдым з падлакотнікамі крэсле. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́дчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Тое, што і падчарыца. Мачаха спаткала падчарку вельмі ласкава. Абняла, пацалавала. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўдзеся́тка, м.

Палавіна дзесятка, пяць штук. Каля чырвонай бензінавай палонкі стаяла з паўдзесятка аўтамабіляў. Шамякін. У .. [Вадзімавым] вядзерцы трапяталася з паўдзесятка акунькоў. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляшы́вы, ‑ая, ‑ае.

З плешам, аблыселы. Шыковіч праз шкло ў задняй сценцы бачыў, як з боку ў бок матлялася пляшывая галава. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)