Ко́зны ’гульня’ (Нар. словатв.). У Нар. словатв. (261) гаворыцца аб тым, што «У козны гулялі, як з бежанства прыехалі», а таксама: «…гуляць «у козны» тое, што і «у бабкі». Пры апісанні гульні ў бабкі (там жа, 259) адзначаецца, што стараліся «збіць як найбольш бабак, з якіх кожная мела цану». Таму можна лічыць, што набор бабак называўся казна. Рус. казна ’скарбніца’ была запазычана ў часы «бежанства». Параўн. там жа: «Як прыехалі з Расеі, то ўсе ў банкі хлопцы гулялі».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адбы́цца, ‑будзецца; зак.
Ажыццявіцца, прайсці; быць праведзеным. Закладка галоўнага корпуса электрастанцыі адбылася праз дзён тры. Чорны. Поруч.. паведамляецца, што ў суботу ў дзесяць гадзін вечара ў клубе адбудзецца прэм’ера п’есы «Васа Жалязнова». Васілевіч. // Здарыцца. Прыжмурыў вока Міколка, на курок націснуў. І што адбылося тут, дык і сам дзед спачатку нічога не зразумеў, бо стрэльба бахнула, як батарэя гармат. Лынькоў. Многа падзей адбылося за апошнія часы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раманты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рамантызму (у 1, 2 знач.). Рамантычная паэзія. □ У зборніку «Шляхам жыцця» .. [Я. Купала] даў узоры высокага рамантычнага стылю беларускай літаратуры. Лойка.
2. Схільны да рамантыкі, рамантызму (у 3 знач.); прасякнуты рамантыкай, незвычайны, таямнічы. Рамантычная натура. Рамантычны настрой. □ З цікавасцю гляджу я на гэтыя рамантычныя мясціны. Ыазыр — горад старажытны, і нямала адбылося тут розных падзей у даўно мінулыя часы. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́рац, ‑рца, м.
1. Тое, што і жабрак. Старац-лірнік на прызбе сядзеў Пад акном мужыка беларуса, Навёў струны і песню запеў Пра мінулыя часы прымусу. Чарот. Старац аднойчы спыніўся пад акном, пачаў спяваць і прасіць міласціну. Кудраўцаў.
2. Стары чалавек. / у паэт. ужыв. Пытае бура старца-дуба: — Чаму цябе я не зламлю? Колас.
3. Манах, духоўны настаўнік веруючых. Аўтарам [тэорыі «Масква — трэці Рым»] .. быў старац пскоўскага Елеазарава манастыра Філафей. Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ручно́й
1. в разн. знач. ручны́;
ручны́е часы́ ручны́ гадзі́ннік;
ручна́я рабо́та ручна́я рабо́та (пра́ца);
ручна́я прода́жа ручны́ про́даж;
2. (о животных) сво́йскі, прыру́чаны; ручны́;
ручно́й со́кол ручны́ со́кал.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нра́вы мн. но́равы, -ваў, ед. но́раў, -раву м.; (обычаи) звы́чаі, -чаяў, ед. звы́чай, -чаю м.;
нра́вы и обы́чаи но́равы і звы́чаі;
други́е времена́ — други́е нра́вы і́ншыя часы́ — і́ншыя звы́чаі (но́равы).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
экспрэ́с, ‑а, м.
Поезд, параход, аўтобус і пад., які ідзе з найбольшай скорасцю і робіць прыпынкі толькі на галоўных станцыях. Вёскі, што спакон веку жылі сярод вады і лесу, нават цяпер, у часы.. аўтобусных экспрэсаў, не развучыліся цаніць падарожжа па рацэ. Карамазаў. Пасажыры прыгараднага цягніка — публіка самая мітуслівая. Гэта не тыя салідныя грамадзяне з транзітных экспрэсаў, якія доўга ехалі і якім няма куды і за чым гнацца. Кірэенка.
[Англ. express з лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Покрык ст.-бел. ’назва травяністай расліны з шырокімі лістамі і тоўстым коранем, Mandragora officinarum’. Параўн. у Бярынды: “Мандрагора: Покрык”. Паводле “Хронікі” Бельскага (пач. XVII ст.), “Зовут покриком, ѡ котором мног людеѕ поведают, же то ест ѩкиѕсь корен маючи зγполное выражене человека, и коли его выкопают кричит” (гл. Крамко, БЛ, 41, 85). Да крык, крычаць (гл.). У часы Сярэднявечча лічылася цудадзейнай раслінай. Параўн. таксама польск. pokrzyk ’воўчыя ягады, красаўка, Atropa belladonna’, паводле Банькоўскага (2, 684), няяснага паходжання. З польскай укр. покшик ’тс’ (ЕСУМ, 4, 485).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
отли́в м.
1. адлі́ў, -лі́ву м.;
часы́ прили́ва и отли́ва гадзі́ны прылі́ву і адлі́ву;
2. (действие) адліва́нне, -ння ср., адлі́ў, -лі́ву м.;
3. (оттенок) адлі́ў, -лі́ву м.;
серебри́стый отли́в серабры́сты адлі́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адда́лены
1. отдалённый, удалённый;
2. отдалённый;
3. отдалённый, отто́лкнутый;
1-3 см. аддалі́ць;
4. прил., в разн. знач. отдалённый;
~ныя вёскі — отдалённые дере́вни;
~ныя часы́ — отдалённые времена́;
~нае падабе́нства — отдалённое схо́дство
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)