Ку́рава ’куродым’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’пыл’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Жыв. сл., Жд. 3). Ст.-бел. курава ’пыл’, якое Булыка (Запазыч., 181) памылкова лічыць запазычаннем з польскай мовы. Укр. курява ’тс’, польск. kurzawa, славац. kúrava ’тс’, н.-луж. kuŕavaтуман’, в.-луж. kurjawa ’тс’. Паўн.-слав. kurjava. Славен. kurjȃva ’саграванне’ мае іншую семантыку і не мае паралелей у іншых паўднёваславянскіх мовах. Параўн., аднак, серб.-харв. ку̀рњавити ’дыміць’, якое, калі яго параўнаць з польск. kurniawa, сведчыць аб паралельнай форме: прасл. kurnjava (Слаўскі, 3, 404). Да курыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млечны1 ’падобны на малако (пра туман)’ (ТСБМ), ’удойны, малочны’ (Шат.; шальч., Сл. ПЗБ), навагр. ’прыгатаваны на малацэ’ (Сл. ПЗБ). З польск. mleczny ’тс’ (гл. Варш. сл., 2, 1005). Гэтак жа Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10.

Мле́чны2 ’рыба, якая мае семевую вадкасць’ (валож., Сл. ПЗБ). Да млеч (гл.).

Мле́чны3 шлях ’млечная паласа з зорак на начным небе’ (ТСБМ). Калька з рус. Млечный путь, якое, як і польск. droga mleczna, ням. Milchstrasse ’тс’, з лац. via lactea, ст.-грэч. κύκλοσ γαλαξίασ < γάλα ’малако’ (Фасмер, 2, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тма ’цемра, змрок, туман; мноства, безліч’ (Нас.), ст.-бел. тма ’цемра’, ’мноства, процьма’ (XV ст., КГС), сюды ж тмець (тмѣць) ’цямнець’, тміць ’марочыць’: не тми моей головы (Нас.), тму́шчы (тму́щий) ’шматлікі’: тмущее стадо погнали воловъ (там жа). Параўн. укр. дыял. тма ’цемра’, тми́ти ’зацямняць, рабіць цёмным’, чэш. tma ’цемра; 10 тысяч’, славац. tma ’цемра’, палаб. tåma ’тс’, славац. tema ’цемень; мноства’, tmina, tma ’цемра’, серб.-харв. та́ма ’мгла, цемра; мноства’, tmȁ ’тс’, балг. тъма́ ’тс’, макед. тмурен ’пахмурны; хмурны’, ст.-слав. тъма ’мноства, процьма’. Гл. цьма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валачы́ся, ‑лакуся, ‑лачэшся, ‑лачэцца; ‑лачомся, ‑лачацеся; пр. валокся, ‑лаклася, ‑лаклося; заг. валачыся; незак.

1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.). // Паволі цягнуцца, сцелючыся над зямлёй. Туман валокся над лагчынамі. Чорны. З захаду валакліся калматыя сіваватыя хмары. Сабаленка.

2. Разм. Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна; плесціся. След у след валокся воўк. Лужанін. Недзе ззаду, цяжка дыхаючы, кашляючы, валокся незнаёмец. Лупсякоў. За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дымі́цца, ‑міцца; незак.

Выпускаць дым; тлець, вылучаючы дым. Дымяцца трубы заводаў і фабрык. □ У зубах .. [бацькі] дымілася люлька, на галаве красаваўся саламяны капялюш. Гамолка. Ад моста засталіся толькі абгарэлыя палі, дыміўся яшчэ ўцалелы насціл ля самага берага. Лынькоў. // Вылучаць пару. На стале дыміліся талеркі з супам. Пестрак. Пасля дажджу пацела, Дымілася зямля. Калачынскі. // Падымацца клубамі (пра туман, пару). Сырая зямля дыміцца лёгкаю параю — падсыхае. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўзці́, ‑паўзу, ‑паўзеш, ‑паўзе; ‑паўзём, ‑паўзяце; пр. напоўз, ‑паўзла, ‑паўзло; зак.

1. Паўзучы, наткнуцца, натрапіць на каго, што‑н. Напаўзці на перашкоду. Напаўзці на калючы дрот.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыпаўзці, запаўзці куды‑н. у вялікай колькасці. Напаўзло мурашак у торбу з абедам.

3. Насунуцца, пакрываючы, засланяючы сабою (пра хмары, туман, цемру і пад.). На змярканні з-за лесу папаўзлі шызыя, змрочныя хмары. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і без дап.

Прабыць дзе‑н., у якіх‑н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго‑н. Прахожыя спыняліся тут, каб перачакаць спёку або схавацца ад дажджу. Чарнышэвіч. Дыміць туман. Мо лепш перачакаць, Пакуль зара не прыадчыніць дзверы? Танк. // Пачакаць некаторы час. — Давай крыху перачакаем, — параіў Лабановіч. Колас. Лазарэўская вырашыла перачакаць хвілін пяць, каб на адзіноце разабрацца ў сваіх пачуццях. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радзе́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца рэдкім (у 1–3 знач.) або больш рэдкім, менш густым, менш частым. Туман увачавідкі радзеў, у праяснелых разрывах яго ўжо зусім выразна мільгалі лапікі маку, камяні. Быкаў. Густы лес пачаў радзець, на змену вялікім дрэвам пайшоў малады дубняк. Васілеўская. Паступова воплескі радзелі, сёй-той падымаўся і выходзіў з залы. Асіпенка. // Змяншацца колькасна. Дружная сям’я танкістаў радзела з кожным боем. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

све́жа,

1. Прысл. да свежы (у 4, 5 і 6 знач.).

2. безас. у знач. вык. Халаднавата, даволі холадна. У пакоі свежа, хвоі, стоячы каля самых акон, не дапускаюць у дом лішняга сонца. Лужанін. Было ціха і свежа, над возерам слаўся туман. Грахоўскі. // Пра адчуванне прахалоды кім‑н. Дзверы ў хату і ў сен[е]чкі стаялі расчыненыя, з двара ішоў холад, і было свежа ў босыя ногі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флёр, ‑у, м.

1. Тонкая, празрыстая, пераважна шаўковая тканіна.

2. перан. Напаўпразрыстае покрыва, заслона, смуга. Сёння ноччу туман зоры ясныя вымеў, І прачнулася раніца ў флёрах сівых: Нават мёртвыя жэрдкі здаюцца жывымі З-за жамчужных зіхоткіх гірляндаў на іх. Караткевіч. // Кніжн. Тое, што перашкаджае бачыць што‑н.; покрыва. Сталенне Сымона.. адбываецца не на вачах чытача, вынікае неяк нечакана, яно ахутана флёрам рамантычнай умоўнасці. Навуменка.

[Ням. Flor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)