Ві́шар ’няскошаная трава, якая засталася зімаваць’ (Шат., Бес., Янк. I, Шатал.); ’топкае балота, дзе траву косяць толькі па лёдзе або яна там зазімоўвае’; ’трава ў выглядзе мурагу, якая не трэцца’, ’благое балотнае сена’ (Яшк.); ’гнілое сена’ (Шатал.); ’расліна пажарніца’ (Мат. Гом.). Укр. ви́шар ’леташняя трава’, польск. wiszar ’балотная трава, гушчар, мокры, зарослы травой луг’. Да віш1 (Махэк₂, 691). Непрымальная думка Рудніцкага (1, 404) ад шар з прэфіксам ви‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́кнуць, -ну, -неш, -не; нік, ні́кла; -ні; незак.

1. Схіляцца, нахіляцца, апускацца.

Нікнуць лозы да зямлі.

2. перан. Вянуць.

Нікне трава ад спёкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Станавіцца слабейшым па сіле праяўлення; слабець.

Нікне памяць.

4. перан. Знікаць.

Нікнуць агні ў змроку.

|| зак. пані́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альсо́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і алёсавы. Паднялася ўжо альсовая трава, і навокал была такая духмянасць, што, здавалася, яе не толькі ўдыхаў бы, а піў бы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змя́цца, самнецца; зак.

1. Стаць мятым, пакрыцца складкамі, маршчынамі. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Чорны.

2. Прыгнуцца, прыбіцца да зямлі (пра расліны). Трава змялася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зе́лкі ’лекавыя травы’. Рус. урал. зело́к ’прут’, ярасл.трава’, зелки (ЛітССР) ’хвошч’, польск. ziołkoтрава’, zieleтрава, лекавая трава’, серб.-луж. zełko ’траўка’, славен. zę̂lka ’Kräutchen’, балг. зѐлка ’качан капусты’, макед. зелка ’капуста, качан капусты’. Ст.-рус. зелка ’траўка’ (XVI ст.) Прасл. *zel‑ + ъk‑a з тым жа коранем, што ў зелле, зялёны (гл.): прасл. *zel‑ < і.-е. *gʼhl‑ і суфіксам ‑ък‑а. БЕР, 1, 633. Параўн. Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 36–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іжо́кіла ’калючая трава’ (Бяльк.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абжа́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абжаць.

2. у знач. прым. Пра што‑н., вакол чаго ў непасрэднай блізкасці зжата збажына, трава і пад. Абжаты камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца бурым. Трава была непакошаная і на ўзгорках пабурэла на сонцы. Лупсякоў. Саламяны капялюш дырэктара так выгараў на сонцы, што зусім пабурэў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́сканы, ‑ая, ‑ае.

Які патрэскаўся, у трэшчынах. Праз патрэсканы асфальт выбівалася трава. Гаўрылкін. Хацелася піць, але вады паблізу не было. Аблізвалі патрэсканыя вусны ды курылі часцей, чым хацелася. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уда́лечы, прысл.

Абл. Удалечыні. Усё ўдалечы зацягнула дымам. Мележ. А трава высокая, густая, Не акінуць вокам луг такі, То бяжыць і ўдалечы знікае, То падходзіць блізка да ракі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)