прастава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Прастадушны, няхітры. Праставаты выгляд. □ Можна было толькі падзівіцца, адкуль у гэтага, з выгляду праставатага чалавека, такі тонкі розум? Шашкоў.

2. Недалёкі, наіўны. Гэты ўрывак раскрывае філасофію герояў рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху ў мужыцкім праставатым успрыняцці. У. Калеснік.

3. Нескладаны, просты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ато́нне ’астатак, падонкі’ (Касп.). Рус. дыял. ото́нок, ото́ночка ’тонкая абалонка, шкарлупіна’. Няясна. Відаць, ад кораня тон‑ (тонкі) праз дзеяслоў, зафіксаваны ў Даля отонить ’зрабіць тонкім’ (з *otonьnьje). Магчыма, кантамінацыя з адонне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыплама́тыя, ‑і, ж.

1. Дзейнасць урада па ажыццяўленню знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы мірным шляхам.

2. перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой‑н. мэты. Каця адкінула прэч усялякую дыпламатыю і спытала проста, патрабавальна: — Скажы, Рая, чаму ты капрызнічаеш? Шамякін.

[Фр. diplomatie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зна́вец, знаўца і зна́ўца, ‑ы, м.

Чалавек, які валодае спецыяльнымі ведамі, пазнаннямі ў якой‑н. галіне; знаток. Музыку ж ён надта любіў і лічыў сябе закончаным знаўцам яе. Грамовіч. Выдатны майстра і тонкі знаўца жывога слова, Кузьма Чорны па-горкаўску ставіўся да мовы пісьменніка. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэле́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Розум, здольнасць чалавека мысліць, разважаць. Тонкі інтэлект. □ [Чалавек], які ўдасканальвае свой інтэлект, імкнецца самага добрага, светлага.. — ён, сапраўды самы прыгожы. Дубоўка. // Узровень разумовага развіцця. Чалавек вялікага жыццёвага вопыту і багатага інтэлекту. Адам Юр’евіч вельмі сур’ёзна ставіўся да выхавання дзяцей. Майхровіч.

[Лац. intellectus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снягу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Тое, што і снягурачка (у 1 знач.). Снягурка спрала тонкі кужаль У белай квецені бяроз. Матэвушаў.

2. толькі мн. (снягу́ркі, ‑рак). Тое, што і снягурачка (у 2 знач.). [Маі] толькі ў гэтым годзе купілі снягуркі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́стула, ‑ы, ж.

У медыцыне — свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.

фістула́, ы́, ж.

1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.

2. Вельмі тонкі голас; фальцэт. — Гэта чаму ж? — сарваўся на фістулу Варушка, у якога аж перасохла ў горле. Карпаў.

[Лац. fistula.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сма́глы1 ‘смуглы’ (ТС), сма́ґлы, смя́ґлы, шма́ґлы ‘перасохлы (пра губы)’, ‘загарэлы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. смаглі́й ‘смуглы чалавек’, сма́глий ‘цемнаватага колеру, загарэлы; даспяваючы’, рус.-ц.-слав. смаглыи ‘смуглы, цёмны’, польск. smagły ‘са скурай цёмнага колеру, загарэлы’, н.-луж. smagły ‘загарэлы’. Прасл. *smaglъ(jь), вытворнае ад прасл. *smagnoti, гл. смага1; Рачава, Studia Etym. Brun., 3, 326; Борысь, 561; Шустар-Шэўц, 1317.

Сма́глы2, сма́ґлы, шма́ґлы ‘сухарлявы, тонкі’, ‘сухі, пляскаты’, ‘схуднелы’ (Сл. ПЗБ), ‘тонкі, доўгі (пра дубец)’ (смарг., шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagłyтонкі, гнуткі, стройны’, якое з польск. smagnąć ‘ударыць’; гл. Борысь, 561. Сма́глы, сма́ґлы ‘дужы, сільны, моцнага целаскладу’, ‘злы’, ‘вясёлы’ (ігн., ашм., Сл. ПЗБ), ‘цяжкі’ (ігн., Сл. ПЗБ), ‘нізкі і тоўсты’ (Федар. 4) пад уплывам літ. smagus ‘вясёлы, дужы, цяжкі’, з якім параўноўваюць аўтары Сл. ПЗБ (4, 497), гл. таксама Грынавяцкене, LKK, 30, 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́нка нареч.

1. в разн. знач. то́нко;

т. нараза́ць — то́нко нареза́ть;

2. то́нко, утончённо, изы́сканно;

1, 2 см. то́нкі;

дзе т., там і рве́ццапосл. где то́нко, там и рвётся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укало́ць, укалю́, уко́леш, уко́ле; укалі́; уко́латы; зак.

1. каго-што. Параніць, уваткнуўшы ў цела тонкі, востры канец чаго-н.

У. руку шпількай.

2. перан., каго (што). Пакрыўдзіць, абразіць, даняць.

Заўвага балюча ўкалола яго.

3. што ў што. Уваткнуць, пракалоўшы, прымусіць увайсці ўнутр чаго-н. (разм.).

У. пруток у клубок.

|| незак. уко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. укало́цца, укалю́ся, уко́лешся, уко́лецца (да 1 знач.); незак. уко́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. уко́л, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)