Ма́ця ’матка’ (Пан. дыс.). Да ма́ці 1 (гл.). Нязвыкласць канчатка ‑і ў наз. ж. р. прывяла да мены яго на ‑я, таму што форма маці разумелася ва ўшацкіх гаворках як Р. скл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парушэ́нец ’расліна душыца палявая, Acinos Moench arvensis Dandy’, ’крынічнік даўгалісты, Veronica longifolia L.’ (Кіс.). Дэрыват ад пару́шыць (гл. рушыць), таму што гэтыя расліны ўжываюцца пры («парушэннях») жаночых хваробах (гл. БСЭ, 4, 253).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прышчы́ца ’яшчур’ (нараўл., Сл. ПЗБ). Ад прышч, таму што пры хваробе на слізістай абалонцы і на скуры з’яўляюцца язвачкі. Параўн. позняе польск. pryszczycz ’тс’, першапачаткова цра экзему ў людзей (Банькоўскі, 2, 807).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́пко ’топка’ (ТС). Да сапці (гл.), параўн. польск. sapy; sapowisko ’балота’. Магчыма, семантычнае запазычанне з польск., таму што дэрываты ад сапці ў беларускай мове са значэннем ’балоцісты’ як быццам бы не адзначаны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паруча́йнік 1 ’птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушком’. Рус. поручейник ’тс’. Этымалагічна тое ж, што і паручайнік 2. Семантыка празрыстая, таму што гэта птушка з атрада кулікоў, якія трымаюцца каля вады.
Паруча́йнік 2 ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства парасонавых з_ белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка’ (ТСБМ), ’расліна Sium L.’ (Кіс.), паручайніка ’расліна Catabrosa P. В.’ (Кіс.). Рус. поручейник ’расліна Sium L.’ Дэрыват з суф. ‑ік ад пару чайньКру чай, таму што гэтыя расліны растуць каля вады або ў вадзе. Параўн. славац. potočnik ’расліна Sium L.’, чэш. poiočnik ’расліна Berula’ (гл. Махэк, Jména rostl., 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyć ’ганарыцца, важнічаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ато́ злучнік ’калі не, то’ (Нас., Касп.), ’таму што’ (Шат.), ’неадкладна, толькі што’ (Бір. дыс.). Рус., укр. ато́ з блізкімі значэннямі. З злучніка а + займеннік то; параўн. ат. Бернекер, 1, 21; Рудніцкі, 1, 40; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 5. З дадаткам часціцы ўтворана атож (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ўнуць ’упасці, паваліцца’, ’ступіць нагой у што-н.’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 183), слова паходзіць з літ. mauti ’ляцець’, ’упасці, паваліцца’. Лаўчутэ (Балтызмы, 145) дадае значэнні літ. слова ’валіць, перакідвацца’, таму што ’паваліцца’ ў слоўніках літоўскай мовы не пададзена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зага́д ’распарадженне’. Рус. дыял. зага́д, кур., арл., смал., калуж., уладз., ’тое, што загадана, задума, намер’, смал., зах. ’распараджэнне, наказ’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова загадаць ’мець намер’ > ’даручаць’ > ’наказаць, распараджацца’. Толькі ў бел. літар. мове замацавалася знач. ’афіцыйнае распарадженне’, прычым яно звязана з адпаведным значэннем у дзеяслова, а таму замацаванне, відаць, адбывалася адначасова ў дзеяслове і назоўніку. Яшчэ ў Насовіча зага́ды ’затеи, выдумки’, зага́дываць ’затевать’, ’повелевать, управлять, распоряжаться’, зага́дчык ’затейщик’, ’распорядитель’, зага́дны ’затейливый, загадочный’. Таму верагодна, што замацаванне сучасных значэнняў адбывалася ў асноўным у сав. час.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варонін сыр, вароніна жыта ’галаўня ў жыце’ (палес., Выг.). Зах.-укр. вароні сыр (Макавецкі, Sł. botan.). Назва гэта ўзнікла таму, што атрутнае дзеянне спарыша не пашыраецца на птушак (так мяркуе Выгонная, Лекс. Палесся, 71).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)