Сушке́ (suszkiè) мн. л. ’хмызняк, кусты’ (Тур.). Няясна; магчыма, гукапераймальнага паходжання, параўн. шу́шкаць ’шалясцець, шамацець’, макед. шушек ’апалае лісце’ і пад., з распадабненнем зычных або вытворнае ад сухі (гл.), параўн. су́шка ’засохлае на корані дрэва’ (ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ляск, ‑у, м.

1. Звонкі гук, які ўтвараецца ад удару металічнымі прадметамі аб метал або камень. З ляскам, цяжкім гулам плылі, абганяючы мяне, вагоны. Радкевіч. Змоўк бульдозераў ляск па раскопаных поймах. Звонак.

2. Рэзкі сухі гук пры ўдары, сутыкненні. Чуе Янка ляск пугі, бачыць успацелых коней. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́суха ’засуха’ (беласт., Сл. ПЗБ.), параўн. укр. посуха ’тс’, рус. посу́ха ’тс’ (Сл. Салж.), польск. posucha ’тс’. Вытворнае ад прасл. *suxb‑ пры дапамозе прыстаўкі *po‑ з семантыкай выніковасці, даслоўна ’тое, што пасушыла зямлю’. Да сухі суша, сушьщь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

журча́ць і журчэ́ць, ‑чыць; незак.

Ствараць аднастайныя булькатлівыя гукі; цурчаць (пра бягучую ваду). Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот. Краўчанка. // перан. Аднастайна, ціха гучаць (пра голас, людскую гаворку). Словы англічаніна ліліся лёгка і журчэлі, нібы лагодны ручаёк, але камандзіру дывізіі слухаць іх было непрыемна. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скавы́ш, ‑у, м.

Разм. Моцны пранізлівы вецер з завываннем. Сухі скавыш ламаў на гасцінцы бярозавае голле, змятаў з поля апошні снег і скавытаў у коміне Кукавіцкай карчмы. Чорны. [Адась:] — Хадзем у хату: чаго дубець на гэтым скавышы, — зазваў Лысакоўчыка. Калюга. Там за ім [акном] пяе завеяй Свежы ранішні скавыш. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаро́тнік, ‑у, м.

Зараснікі чароту; сцёблы чароту. Хвалі дабягаюць да берага, і тады глуха шамаціць сухі чаротнік. С. Александровіч. У гэтым кутку мелася ўсё, што трэба чалавеку: і лясныя плады, і стэпавыя зёлкі, і рыба ў вадзе, і лугавая жывёла, і, нарэшце, шмат птушак, якія капашыліся ў чаротніку. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаўчо́к, ‑чка, м.

1. Рэзкі, кароткі, адрывісты гук, які ўтвараецца пры рэзкім сутыкненні, рабоце механізма і пад. Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку. Лупсякоў.

2. Тое, што і пстрычка. Ад шчаўчка пігмея ляцяць тарчма, Паўзуны, бяскрылае зло, Накіп людская, свінушнік, карчма, Эстэцкіх гадзін, кубло. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́сых ’ежа з кавалкаў лечанага цеста’ (Мік.). Відаць, да сухі, сушыць (гл.), параўн. таксама славац. posuch ’ляпёшка з хлебнага цеста’. Цікавым з’яўляецца супрацьпастаўленне з патапцы ’страва з хлеба і малака’ (мазыр., З нар. сл.), што ад тапіць ’мачыць у вадкасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ашу́шак, ошу́шокъ ’кусок хлеба’ (Серб.), ошушэк (зах.-палес., Вешт., 393). Ад асушак (шляхам прыпадабнення с да ш), гл. Лекс. Палесся, 121; да фанетыкі і семантыкі параўн. балг. шу́шка ’крышка, малая колькасць чаго-небудзь’; згодна з Младэнавым, 696, з су́шка (ад сухсухі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухадрэ́ўка, сухадрэ́ўца ’бружмель, Lonicera xylosteum L.’ (Кіс., Расл. св.). Да сухі (паводле ўласцівасцей драўніны) і дрэва (гл.); параўн. сухадрэ́віна ’засохлае на карані дрэва’ (ТСБМ), іншую зафіксаваную назву расліны дрэва сухое (гродз., Кіс.) у якасці батанічнага тэрміна з польск. suchodrzewka, suche drzewko ’бружмель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)