лі́чнік, ‑а, м.

У матэматыцы — лік простага дробу, які стаіць над рысай (абазначае лік долей, з якіх складаецца дроб); проціл. назоўнік. У дробе 2/5 лічнік 2, а назоўнік 5.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малазяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковай колькасці зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. Мікуцічы — сяло вялікае, вядомае ва ўсёй акрузе. Стаіць на пясках каля Нёмана. Народ тут бедны, малазямельны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяндля́рня, ‑і, ж.

Збудаванне, дзе вэндзяць мяса, сала, рыбу. З канца зімы і да лета пры кожнай хаце дыміцца вяндлярня, і па селішчы стаіць пах вэнджаных каўбас і шынак. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаўме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Дадумацца да чаго‑н., здагадацца аб чым‑н. Вартаўнік націскаў плячамі і, было відаць па ўсім, не мог здаўмецца, хто стаіць перад ім. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разадра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадраць.

2. у знач. прым. Парваны, прарваны. Разадраныя штаны. □ Калі сцягнуў з нагі разадраны чаравік, адчуў, што за спіною нехта стаіць. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старча́к, ‑а, м.

1. Палка, тонкі кол, уваткнутыя ў зямлю. Узбіцца на старчак.

2. Прадмет, які стаіць старчма. З возера — чым далей, тым больш — паказваюцца наверх нейкія чорныя старчакі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стро́пальшчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае строп ​1 (у 2 знач.). Затаіў Жорка крыўду на свайго стропальшчыка Роберта. Ну, напарніка свайго, які стаіць унізе і чапляе на кран грузы. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушэ́сце, ‑я, н.

Адно з царкоўных хрысціянскіх свят. Да самага, бадай, ушэсця тут [за вёскай] стаіць вясновая вада, і сюды ў гэтую пару не сунешся ні з сякераю, ні з касою. Дзятлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эміра́т, ‑а і ‑у, ДМ ‑раце, м.

1. ‑у. Сістэма дзяржаўнага кіравання ў феадальных мусульманскіх краінах. Улада эмірату.

2. ‑а. Феадальная дзяржава, на чале якой стаіць эмір. Утварэнне эмірата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плес ’глыбокае месца на балоце, дзе заўсёды стаіць вада’ (Бес.), ’шырокі фарватэр’ (Крывіч, 1), ’прырэчная сенажаць, якая заліваецца ў час разводдзя’ (глус., Янк., дыс.), ’забалочаныя берагі азёр’ (палес., Талст.), плесо ’балота, занесенае пяском’ (Скарбы). Гл. плёс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)