вздох узды́х, -ху м.;
◊
до после́днего вздоха да апо́шняга дыха́ння, да (са́мага) ско́ну, да (са́май) сме́рці, да (са́мага) скана́ння;
испусти́ть после́дний вздох уст. скана́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
струхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1. каго-што. Скінуць, стрэсці каго‑, што‑н. Праклятая мурашка разгульвала ўжо між лапатак, толькі хлопец не паварушыўся, каб струхнуць яе. Быкаў.
2. Спужацца, спалохацца. [Даміра:] — Смерці я ніколі не баяўся, а тады струхнуў. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уго́дкі, ‑дак; адз. няма.
Уст. Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты. // Наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой‑н. падзеі. Добра і тое, што кніга А. Лойкі ўбачыла свет іменна сёлета, калі наша грамадскасць адзначае 75‑я ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паля́ндра 1 ’павальная хвароба накшталт белай гарачкі’ (Нас., Гарэц., Яруш.), ’старажытная багіня шкоды і смерці’ (Янк. 2, 496, 550). Відаць, ад паліць, параўн. рус. разм. палянка ’гарачка’, з рэдкім суф. ‑андра (адносна суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 134).
◎ Паля́ндра 2 ’вельмі вялікая хата’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, рэгіянальнае ўтварэнне ад польск. landara ’карэта; грамадзіна; нязграбная жанчына; ландо’. Апошняе ад месца вырабу Ландаў (Брукнер, 290).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
валасо́к, -ска́ м., в разн. знач. волосо́к;
◊ вісе́ць (ліпе́ць) на ~ску́ — висе́ть на волоске́;
на в. ад сме́рці — на волосо́к от сме́рти;
не крану́ць ~ска́ — не тро́нуть волоска́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
залячы́ць сов., в разн. знач. залечи́ть; (повреждения на теле — ещё) заживи́ть;
з. ра́ну — залечи́ть (заживи́ть) ра́ну;
з. ра́ны вайны́ — залечи́ть ра́ны войны́;
з. да сме́рці — залечи́ть до сме́рти
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фе́нікс, ‑а, м.
1. Міфалагічная казачная птушка, якая валодала здольнасцю пры набліжэнні смерці згараць, а потым зноў узнікаць з попелу. // Сімвал вечнага абнаўлення. А юнацтва ізноў, нібы фенікс вясёлкавы адраджалася з попелу і жыло, і цвіло. Дудар.
2. Кніжн. уст. Аб кім‑, чым‑н. выключным, незвычайным.
[Грэч. phoinix.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Неўміру́шчы ’неўміручы’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ), niūmiruščy «ў хворага няма адзнакаў набліжэння смерці» (Варл.), ’несмяртэльны; даўгавечны; здаровы’ (Нас.). Паводле Карскага (2–3, 276), такога тыпу прыметнікі маглі ўзнікнуць пад уплывам адпаведных царкоўнаславянскіх дзеепрыметнікаў на ‑щий на базе ўласных утварэнняў на ‑чы, параўн. неўміручы, або пад уплывам прыметнікаў на ‑тчы (параўн. віц. злющий, краснущий), паходжанне якіх застаецца нявысветленым (< *skj ці *s//?), параўн. Карскі 2-3, 46).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надое́сть сов. абры́дзець, абры́даць, надаку́чыць;
смерте́льно надое́сть да сме́рці абры́дзець (абры́даць, надаку́чыць);
◊
надое́сть как го́рькая ре́дька; надое́сть ху́же (пу́ще) го́рькой ре́дьки надаку́чыць (абры́дзець) як го́ркая рэ́дзька.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уве́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. Атрымаць звесткі пра каго-, што-н.; выведаць што-н., дазнацца.
У. пра смерць (аб смерці) знаёмага.
У., што здарылася.
2. каго-што і з дадан. Набыць веды адносна чаго-н.; атрымаць належнае ўяўленне пра каго-, што-н.
У. шмат новага з кніг і часопісаў.
У. людзей.
У. цану жыцця.
3. што. Зазнаць, зведаць, перажыць.
У. многа гора.
|| незак. уве́дваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)