самазва́л, ‑а, м.

1. Грузавы аўтамабіль з кузавам, які механічна перакульваецца, а таксама кузаў гэтага аўтамабіля. На платформах стаялі новенькія мінскія самазвалы і пад’ёмнікі «Піянеры», вагоны былі загружаны цэглаю і сухім тынкам. Грахоўскі. Экскаватар працуе з самае раніцы. Натужна пыхкае, чмыхае ды ўсё глыбей у зямлю ўгрызаецца, коўш за каўшом набірае пясок і ў самазвалы насыпае. Кавалёў.

2. Транспартны сродак, які механічна звальвае груз. Баржа-самазвал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спрацава́насць 1, ‑і, ж.

1. Ступень зношанасці інструмента, механізма. Спрацаванасць разцоў.

2. Страта здароўя ад непамернай працы. Амаль ва ўсіх вобразах сялян падкрэслена толькі самае галоўнае: дачасная спрацаванасць, старасць, беднасць. Адамовіч.

спрацава́насць 2, ‑і, ж.

Узгодненасць у працы. [Шулікаў:] — Тут патрэбна спрацаванасць, трэба мець адчуванне рытму, бо саб’ешся з рытму — і замест таго, каб па кастылю ўдарыць, возьмеш ды і стукнеш па малатку свайго напарніка. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шале́нец, ‑нца, м.

Шалёны чалавек, вар’ят. Толік ад нечаканасці аж сумеўся: што ён надумаў, гэты шаленец? А Юзік, выйшаўшы з варот, стаў, падняў стрэльбу і навёў яе... Куды б, вы думалі? У самы лабок Патрубейкавай хаты, у самае акенца, за якім стаіўся Толік. Вітка. // Пра вельмі безразважнага чалавека. Нас абавязвае эпоха Суняць шаленцаў лютых, Каб жыць і кроіць цёплы бохан Без атамнай атруты. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прарадзі́масамае старажытнае, першапачатковае месца пражывання таго ці іншага племені, народа, той ці іншай пароды жывёл і пад.’ (ТСБМ). Рус. праро́дина, польск. praojczyzna ’тс’ і да т. п. З пра- і радзіма. Паводле Борыся (Prefiks., 86), словы гэтага словаўтваральнага тыпу з’явіліся ў XIX ст. у якасці навуковых тэрмінаў першапачаткова ў польскай і чэшскай мовах як калькі ням. слоў з прыст. ur‑ (напр., Urheimat ’прарадзіма’, Urwald ’пралес, старажытны запаведны лес’), а потым распаўсюдзіліся ва ўсходнеславянскія мовы. Борысь (там жа) нават бачыць тут новую функцыю славянскай прыстаўкі *pra‑ пад уплывам ням. ur‑ і лац. prae‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вастрыё, ‑я, н.

1. Тонкі завостраны канец якога‑н. прадмета. Вастрыё іголкі, штыка.

2. Востры рэжучы бок, край якой‑н. прылады; лязо. Вастрыё нажа. □ — Фабрычная? — нібы пацікавіўся я і выцягнуў у старога з-за пояса сякеру, паспрабаваў пальцам вастрыё. Карпюк.

3. перан.; чаго. Самае істотнае ў чым‑н., накіраванае супроць чаго‑н. Вастрыё сатыры. □ Думка пісьменніка сваім ідэйным вастрыём была накіравана супроць царскай палітыкі прыгнечання і дыскрымінацыі беларускага народа. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нато́ўп, ‑у, м.

1. Вялікае, звычайна хаатычнае, зборышча людзей. Натоўп бесплацкартных пасажыраў хлынуў да выхаду. Пальчэўскі. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі, ля атракцыёнаў стаялі гаманлівыя натоўпы. Хадкевіч. У нядзельку з самае раніцы паявіліся натоўпы людзей з чырвонымі сцягамі. Сабаленка. // у знач. прысл. нато́ўпам. Усе разам, сумесна; масай, у мностве. Увайсці натоўпам.

2. Звычайныя людзі ў процілегласць героям, у адрозненне ад выдатных асоб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазахо́дзіць, ‑ходзіць; ‑ходзім, ‑ходзіце, ‑ходзяць; зак.

1. Увайсці, зайсці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [каровы], якім асабліва дакучае спёка, па самае чэрава пазаходзілі ў ваду. Сачанка.

2. Апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаходзіць далёка ў лес.

3. Зайсці, падысці збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Варожыя часці пазаходзілі з тылу.

4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паглыбіцца ў што‑н. — пра ўсё, многае. Цвікі пазаходзілі ў сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́вязны 1, ‑ая, ‑ае.

Які звязвае, аб’ядноўвае што‑н. Сувязнае звяно.

сувязны́ 2, ‑ая, ‑ое.

Які наладжвае, падтрымлівае сувязь з суседнімі воінскімі часцямі. Сувязны самалёт. Сувязны афіцэр. // у знач. наз. сувязны́, о́га, м.; сувязна́я, о́й, ж. Там [на ўскраіне горада] выявілася, што няма групы Карпілава. А каля могілак яшчэ не сціхаў бой. Камандзір паслаў сувязнога. Грахоўскі. Шкада .. [Машы] стала ног, нібы яны — самае галоўнае, што спатрэбіцца ёй у рабоце разведчыцы. Ногі патрэбны мне, сувязной. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Займацца агітацыяй (у 1 знач.). Трэба мець на ўвазе, што ў гэтай выбарчай кампаніі кожнаму агітатару прыйдзецца агітаваць адначасова за некалькіх кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. «Звязда». Самае большае, што маглі зрабіць камсамольцы, гэта агітаваць за таварыства. Крапіва.

2. каго. Разм. Пераконваць у чым‑н., схіляць да чаго‑н.; угаворваць. Астатнія [вучні] аднесліся да гуртка з іроніяй, кпілі, бяскрыўдна жартавалі: кожны агітаваў суседа, а сам не запісваўся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Пацярпець. Заплакаў Дзяніска. — Я хачу есці. Ідзем дамоў. — Патрывай, Дзяніска, хвіліначку, патрывай, мой маленькі... Скора прыдзем да партызан, і яны ўсяго-ўсяго табе дадуць. Шамякін. — Галоўку напячэ, балець будзе, — вядзе сваё бабуля. — Нічога, патрываю, — адказвае ўнук. Юрэвіч.

2. Пратрымацца нейкі час. Падыходзіць чарга гаварыць мне. Маўчанне, якое патрывала нейкіх пяць-дзесяць хвілін, разрываецца дзедавай трубою: — Ды ты ж тое самае гаворыш, што і нашы. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)