ку́кіш, ‑а, м.

Разм. Складзеная ў кулак рука з прасунутым вялікім пальцам паміж указальным і сярэднім як грубы жэст у знак здзеку, пагардлівай адмовы; фіга.

•••

Кукіш з’есці гл. з’есці.

Кукіш з маслам — зусім нічога (не даць, не зарабіць, не атрымаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размагні́ціцца, ‑нічуся, ‑ніцішся, ‑ніціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пазбавіцца магнітных уласцівасцей. Рука з компасам падвярнулася пад кабуру, і ад пісталета стрэлка размагніцілася. Карпюк.

2. перан. Разм. Стаць бязвольным, бяздзейным. [Стараста:] — Размагніціўся хлопец — на заняткі вунь на колькі позніцца. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брусле́т ’бранзалет’ (Бяльк., Сцяшк. МГ, Бел. казкі). Таго ж паходжання, што і рус. брасле́т, польск. (архаічнае) braselet і да т. п. Запазычанне з франц. bracelet (< brasрука’). У бел. народную мову слова папала праз рус. або польск. крыніцу. Параўн. бранзале́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моўкнуць ’заціхаць, замаўкаць’ (ТСБМ, Яруш.), укр. мовкнути, рус. (у)молкнуть ’тс’, ст.-рус.-ц.-слав. умълкнути ’здранцвець’, каш. rąka umåłklaрука здранцвела’, валаш. mĺknuť ’тс’, польск. milknąć, в.-луж. mjelknuć, чэш. mlknouti, славен. zamólkniti, балг. млъкна. Прасл. mьlknǫti. Да маўча́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыручы́ць ’зрабіць ручным’, ’даручыць’ (люб., Сл. ПЗБ; Жд.), прыручы́цца ’прыстасавацца, навучыцца’ (ТС). Ст.-бел. прирука ’даручэнне’ (Гарб.). Рус. приручи́ть ’прыручыць’, дыял. калуж., разан., смал. ’даручыць’, укр. приручи́ти ’даручыць’. Да рука (гл.), г. зн. зрабіць так, каб нехта быў ’пры руцэ’. Параўн. ручны, ручацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручні́к ’вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці посуду’ (ТСБМ), рушні́к ’тс’ (ТС, Касп.), ’ручнік для ўпрыгожвання хаты’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.). Уласнае ўтварэнне ад ручны ’для рук’ або з польск. ręcznik ’ручнік’. Гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

белару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; м. і ж.

Той, хто з пагардай ставіцца да фізічнай працы або не прывык да сур’ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая — сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́йсьці, чыйсьці, чыёсьці; займ.

неазначальны. Які невядома каму належыць. Маленькія камарыкі-таўкунчыкі кучкамі гулялі на сонцы, як бы чыясьці нявідная рука трэсла ў паветры маленькую сетачку. Колас. Я ўжо хацеў паспрабаваць шчасця, як раптам пачуў за спінай чыйсьці незнаёмы голас: — Ты што робіш тут, хлопчык? Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм.

1. Тое, што і сотня (у 1 знач); сто. Ды толькі вось дзе закавыка: Купіць зямлю — купіць не лыка, Тут грошы трэба — і не сетка... Эх, брат, рука, рука каротка! Колас.

2. Адна сотая частка якой‑н. адзінкі, меры (гектара і пад.). Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. // толькі мн. (со́ткі, ‑так). Прысядзібны ўчастак, агарод. За градамі з капустай, буракамі і насеннай цыбуляй — соткі з бульбай. Кулакоўскі.

3. Уст. Мера гарэлкі ў адну сотую частку вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці. Гаспадыня дае [бацьку] сетку і ідзе спаць. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыць, мы́ю, мы́еш, мы́е; мы́ты; незак.

1. каго-што. Ачышчаць ад гразі, бруду вадой з мылам ці якой-н. іншай вадкасцю.

М. дзіця.

Рука руку мые (прыказка: аб адносінах людзей, калі яны пакрываюць дрэнныя ўчынкі адзін аднаго).

2. што. Абліваць вадой паверхню чаго-н.; абмываць.

Рака бераг мые.

|| зак. вы́мыць, -мыю, -мыеш, -мые; -мыты і памы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты.

|| звар. мы́цца, мы́юся, мы́ешся, мы́ецца; зак. вы́мыцца, -мыюся, -мыешся, -мыецца і памы́цца, -мы́юся, -мы́ешся, -мы́ецца.

|| наз. мыццё, -я́, н. (да 1 знач.).

|| прым. мы́йны, -ая, -ае.

Мыйная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)