Бізу́н1 ’бізун’. Укр. бізу́н, рус. дыял. бізу́н. Запазычанне з польск. bizun, bizon ’тс’ (а гэта, як лічыць Брукнер, 28, з венг. bizonyiпраўда, сапраўды’, гл. Брукнер, там жа, там і матывацыя). Сюды, мабыць, адносіцца і бізуннік ’зараснік сітняку, Scirpus lacustris L.’ (Яшкін).

Бізу́н2 ’вельмі бедны чалавек’ (Сцяц., Нас.). Пераноснае ўжыванне слова бізу́н1, запазычанага з польскай мовы. Параўн. польск. goły jak bizun.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бала́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Пустая, непатрэбная размова. [Начальнік дэпо:] — Вы б, Савелій Лявонавіч, чым пустымі балачкамі займацца, узялі б хоць інструкцыю аб вугальных кранах ды вывучылі б яе добра. Лынькоў. Праўда, з тых.. [Мікодымавых] балачак сёй-той смяяўся. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрало́м, прысл.

Не лічачыся з перашкодамі, не разбіраючы шляху (пры руху наперад). Прабівацца напралом. Ісці напралом. □ Вепр скочыў наперад і напралом памчаў праз гушчар. Самуйлёнак. // перан. Не лічачыся з абставінамі (пры дасягненні мэты). Сын, праўда, з норавам адметным, Ва ўсім імкнецца напралом. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паасо́бку, прысл.

1. Па адным, не разам. Гаварыць з кожным паасобку. □ Скончыўшы гаварыць, Лясніцкі саскочыў з воза і пайшоў у натоўп, вітаючыся паасобку з добра знаёмымі калгаснікамі. Шамякін.

2. Асобна, разлучыўшыся. — Ну што, можа і праўда нам лепш жыць паасобку, — згадзілася Раечка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Абл. Патанчэць. Праўда, .. [Туравай] на карысць пайшоў [клопат] — патанела. Жвавая такая зрабілася. Савіцкі. Ірына закруціла тугім вузлом касу, не забыўшыся пажалкаваць, што за апошнія гады каса прыкметна патанела, надзела лёгкую паркалёвую сукенку і прысела на лаўку каля акна. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэзь, ‑і, ж.

Рэзкі, востры боль. Праўда, у апошні час дзядзька нібы паправіўся: не скардзіцца на рэзь у жываце, есць з апетытам. Жычка. Не хацелася і спаць, хоць у вачах адчувалася рэзь ад бессані, бы ў іх хто насыпаў дробненькага-дробненькага пяску. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

урва́ць, урву, урвеш, урве; урвём, урвяце; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і уварваць. Ніякай карысці не прыносіў Крот калгасу, а ўсё толькі стараўся больш урваць для сябе. Аношкін. — У іх [у цэху], праўда, сёння гарачы дзень, здаюць прадукцыю, але нічога — гадзіну ўрвяце... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цеснава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Не вельмі прасторны. Двор, праўда, цеснаваты, калі ўедзеш з калёсамі, завярнуцца цяжка, але бяда тут такая! Ермаловіч. Пакойчык маленькі, цеснаваты, але быццам і ўтульны. Кулакоўскі.

2. Малаваты па памеру. [Зося] была ў белай цеснаватай кофце, з якой, відаць, вырасла. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калі́ль ’калі-небудзь’ (калінк., З нар. сл.), коліль; (Янк. 2), колілься (калінк., З нар. сл.). Магчыма, з калінь, колінь (параўн. ніжэй), з асіміляцыяй ‑л‑ да ‑н‑. Па тэрыторыі гэтыя ўтварэнні, праўда, з розных арэалаў Палесся. Менш верагодна бачыць у другой частцы прасл. li‑, вядомае ў розных функцыях (гл. спец. ESSJ SG, 2, 409–413). Як здаецца, нельга вывесці з формы каліколь (гл. вышэй), фіксацыя якой відавочна ўскладняе этымалагізацыю гэтых лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прадаля́ты (мн. л. продоляты) ’затрымка; зацяжка’ (Нас.). Няясна. Паводле заўвагі Насовіча (там жа), запазычана з польскай мовы. Відаць, з do lata ’да лета’, пры атрыманні пазыкі “да лета”, да будучага ўраджаю. Гл. пра; значэнне ’адгадванне на будучы час’ таксама ў упрадаяяты (впродоляты) ’тс’ (Нас.). Цвяткоў (Запіскі, 53) лічыць слова паланізмам, але адзначае, што ў польскай мове яму няма адпаведніка. Ён выводзіць яго з польск. lato ’лета; год’ і прыставак (прыназоўнікаў) праўда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)