во́дступ, -у, мн. -ы, -аў, м.

Свабоднае месца, якое пакідаецца перад пачаткам радка напісанага або надрукаванага тэксту.

В. у пачатку радка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казыры́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; незак. (разм.).

Ганарыста паводзіць сябе перад кім-н.; выхваляцца.

Не казырыся, разумней не станеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расспява́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі.

Сын расспяваўся.

2. Крыху паспяваўшы, пачаць спяваць добра.

Р. перад канцэртам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аванза́ла, -ы, мн. -ы, -за́л, ж.

Пярэдняя зала, пакой перад галоўнай залай у вялікіх грамадскіх памяшканнях, палацах.

|| прым. аванза́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гряду́щий бу́дучы, насту́пны;

на сон гряду́щий перад сном, на сон.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выба́лтывать несов. выбалбо́тваць (што), прагаво́рвацца (каму, перад кім, у чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчыта́цца сов. (дать отчёт) отчита́ться;

а. пе́рад вы́баршчыкамі — отчита́ться пе́ред избира́телями

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нады́хацца сов. надыша́ться;

пе́рад сме́рцю не ~хаешся — пе́ред сме́ртью не нады́шишься

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракультывава́ць сов. прокультиви́ровать;

п. гле́бу пе́рад ся́ўбой — прокультиви́ровать по́чву пе́ред се́вом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предпочита́ть несов. аддава́ць перава́гу (каму, чаму, перад кім, перад чым, над кім, над чым); лічы́ць за ле́пшае;

предпочита́ть поле́зное прия́тному аддава́ць перава́гу кары́снаму пе́рад (над) прые́мным;

он предпочита́ет остава́ться до́ма ён лі́чыць за ле́пшае застава́цца до́ма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)