сашчамі́ць, ‑шчамлю, ‑шчэміш, ‑шчэміць; зак., што.

Разм.

1. Шчыльна злучыць, самкнуць (зубы, пальцы і пад.). Цяпер.. [Мікола] калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў сашчаміць зубы, каб не ляскалі. Колас. Сашчаміла [Марыся] пальцы, муха была ў жмені. Баранавых. Кася заплакала. Потым яна сашчаміла рот, зірнула на маці і пайшла, стукнуўшы дзвярыма. Карпюк.

2. перан. Выклікаць адчуванне душэўнай прыгнечанасці, болю і пад. Ламко прыгледзеўся да Замасточча, і нейкая туга сашчаміла яго сэрца. Шахавец. Нейкі жаль агарнуў яго [Салаўя] сэрца, сашчаміў яго. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́слабаніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Дастаць, выцягнуць, вызваліўшы з чаго‑н. цеснага. Выслабаніць нагу са стрэмені. □ Клара памаленьку выслабаніла свае пальцы з мяккай далоні настаўніцы і перасмыкнула губамі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да аплесці.

2. Разм. Прагна, са смакам есці. Адам сеў на траву, раздзёр селядца, запэцкаўшы пальцы аб вантробы, і пачаў з галадухі аплятаць, заядаючы сухім пячэннем. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смара́гд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Назва некаторых мінералаў зялёнага колеру.

2. Тое, што і ізумруд. У жанчыны.. былі жаўтаватыя, мабыць ад еду, пальцы і на адным з іх пабліскваў маленькі смарагд. Савіцкі.

[Грэч. smaragdos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускара́бкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Карабкаючыся, узлезці, залезці наверх. Зрушваючы абломкі цэглы, баец ускарабкаўся на кучу друзу. Быкаў. [Адам] далей кідаў каменем, мог ускарабкацца на самы высокі слуп, добра свістаў у два пальцы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жме́ня, -і, мн. -і, жмень, ж.

1. Далонь і пальцы рукі, складзеныя так, каб імі можна было зачэрпнуць або ўтрымаць што-н.

Зачэрпваць жменяй.

2. Колькасць чаго-н., што змяшчаецца ў складзеную так руку.

Ж. мукі.

3. перан., чаго. Зусім невялікая колькасць каго-, чаго-н.

Ж. сена.

Поўнай жменяй — шчодра, не шкадуючы.

|| памянш. жме́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

Засталася ж. байцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адце́рці, адатру́, адатрэ́ш, адатрэ́; адатро́м, адатраце́, адатру́ць; адцёр, -це́рла; адатры́; -цёрты; зак.

1. што. Трэннем выдаліць што-н. прысохлае, прыклеенае і пад.

А. бруд з вопраткі.

2. каго-што. Расціраючы, вярнуць адчувальнасць каму-, чаму-н.

А. шчокі з марозу.

А. ногі.

3. каго-што. Адціснуць, адцясніць; выцесніць (разм.).

А. саперніка.

4. што. Пашкодзіць, адцяць, прычыніўшы боль (разм.).

А. пальцы.

|| незак. адціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшчапі́ць, -шчаплю́, -шчэ́піш, -шчэ́піць; -шчэ́плены; зак., што.

1. Раскалоць, раздзяліць на часткі.

Р. палена.

2. Разняць, раз’яднаць.

Р. пальцы.

3. Раздрабіць, заставіць распасціся на часткі (спец.).

Р. валокны.

4. Раскласці на часткі ў выніку хімічнай рэакцыі (спец.).

Р. эфір.

5. Прымусіць распасціся (атам; спец.).

Р. атам урану.

|| незак. расшчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і расшчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшчапле́нне, -я, н. (да 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксамі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аксаміту. // Зроблены з аксаміту. Растапыраныя, кароткія і пухлыя белыя .. пальцы выразна выдзяляліся на цёмна-зялёным аксамітавым абрусе. Галавач. Люба была без хусткі, у адной аксамітавай кофтачцы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акале́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Змерзлы, моцна азяблы. Акалелыя пальцы. □ Акалелыя да касцей,.. [дзеці] позна вярталіся дамоў, і маці сваімі рукамі, сваім целам сагравала іх, здранцвелых і стомленых, і плакала... Чарнышэвіч.

2. Мёртвы, здохлы (часцей пра жывёлу).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)