Гайнікі́мера даўжыні’ (Сцяшк.: «Гайнʼикʼи́ и ро́зныйа былʼи́, и со́рак ме́траў, і во́сʼимʼисʼат, йи́мʼи калʼи́сʼцʼи мʼе́ралʼи зʼамлʼу́»). Відавочна, з *гоннікі (з дысіміляцыяй ‑нʼнʼ‑ > ‑йнʼ) да *gonъмера даўжыні’ (< *gъnati).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саля́нка1 ’саляніца’ (ЛА, 5). Дэрыват ад прым. саля́ны, які да соль (гл.).

Саля́нка2мера сыпучых рэчываў у 4 чацверыка’ (Касп.). Да соль (гл.), мабыць, першапачаткова мера солі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўпу́рык, в.-дзв. паўпу́рамера вагою ў 1 пуд 10 фунтаў’ (Касп., Шатал.), паўпуракмера сыпкіх цел ^ 20 кг’ (Мат. Гом.). Да аўра, якое з літ. pūras ’пур (24 гарнцы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́лямера палатна ўдаўжыню’ (Шатал.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вярста́, -ы́, ДМ -сце́, мн. вёрсты і (з ліч. 2, 3, 4) вярсты́, вёрст і -аў, ж.

1. Мера даўжыні, роўная 1,06 км.

Прайшоў з вярсту.

Вёска за дзесяць вёрст.

За вярсту ўбачыць што-н. (здалёк).

2. Дарожны слуп, які адзначае гэту меру (уст.).

|| прым. верставы́, -а́я, -о́е.

В. слуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзесяці́на, ‑ы, ж.

1. Мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 га, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

2. Уст. Падатак на карысць царквы ў размеры адной дзесятай часткі даходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невытлумача́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які не паддаецца тлумачэнню, вытлумачэнню; незразумелы. Невытлумачальны факт. Невытлумачальнае пачуццё. □ З .. пункту погляду [буржуазных эстэтаў] індывідуальнасць — сама сабе мера і закон, яна ўсё тлумачыць у мастацтве, сама ж невытлумачальная. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трайні́к, ‑а, м.

Спец.

1. Прадмет, які мае тры аднародныя часткі або які складаецца з трох частак. Патрубак-трайнік. Водаправодны трайнік.

2. Мера або прадмет, якія складаюцца з трох аднолькавых адзінак. Дошка-трайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фунт 1, ‑а, М ‑нце, м.

1. Руская мера вагі, роўная 409,5 г, якая існавала да ўвядзення метрычнай сістэмы. Насечкі на пруце зроблены па старой сістэме — на фунты. Два з палавінай фунты роўны кілаграму. Жычка. // У Вялікім княстве Літоўскім — мера вагі, якая з 1766 г. адпавядала 374,82 г.

2. У краінах з англійскай сістэмаю мер — мера вагі, роўная 453,6 г.

•••

Пачым фунт ліха (ведаць, зазнаць, паказаць і пад.) — як цяжка ў горы, у нястачы.

[Ням. Pfund ад лац. pondus — вага, гіра.]

фунт 2, ‑а, М ‑нце. м.

1. Грашовая адзінка Вялікабрытаніі; тое, што і фунт стэрлінгаў. Было калісьці так: англійскі фунт На біржах свету ўздымаў тайфун. Панчанка.

2. Грашовая адзінка Арабскай Рэспублікі Егіпет, Лівана, Судана, Сірыі і некаторых іншых краін.

•••

Фунт стэрлінгаў — грашовая адзінка Вялікабрытаніі, роўная 100 пенсам.

[Англ. pound (sterling).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; стры́маны; зак.

1. каго-што. Спыніць, запыніць на хаду; затрымаць, запаволіць (рух, ход, дзеянне); стаць перашкодай на шляху.

Коней не с.

С. за руку.

С. крызіс.

С. націск ворага.

2. што. Абмежаваць, зменшыць ступень, сілу праяўлення чаго-н.

С. свой запал.

С. гнеўны тон.

3. перан., каго-што. Не даць праявіцца поўнасцю.

С. смех.

С. сябе (стрымацца).

Стрымаць слова (абяцанне, клятву) — выканаць што-н. абяцанае — паводле значэння наступнага назоўніка.

|| незак. стры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. стрыма́нне, -я, н. і стры́мліванне, -я, н.

Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.

Меры стрымлівання агрэсара.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)