неабся́жны, ‑ая, ‑ае.
Вялікі па працягласці, памерах; бязмежны. Пад сінім небам залацяцца неабсяжныя нівы. В. Вольскі. Дыхне ветрык і бягуць прыбоем жытнёвыя хвалі ў неабсяжную даль да самага небасхілу. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недагаво́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад недагаварыць.
2. у знач. наз. недагаво́ранае, ‑ага, н. Тое, што не выказана; недагаворка. Да Міхася зноў прыйшла Таня дагаварыць недагаворанае раніцай. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыно́к, ‑нка, м.
Памянш. да тын; невялікі тын. Наўкол прыгожай агародкай зялёны двор абняў тынок. Машара. — Ты бяжы, мой конь, ды на Сож бяжы, Стукні капытом у стары тынок. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удаві́ца, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і удава. Хоць ёй было ўжо далёка за сорак і ўдавіца добра-такі раздалася ў стане, яна яшчэ маладзілася і паглядала на мужчын. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улюбёнец, ‑нца, м.
Той, каго асабліва любяць, цэняць; пястун, любімчык. Пан загадаў вяселле свайго ўлюбёнца адзначыць багатым і вясёлым банкетам. Машара. Хлопчык усцешыўся, пагладзіў вялікага адгадаванага ката, князевага ўлюбёнца. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
худзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца худым, хударлявым. Накупляй паперы болей І чарнілам запасіся, Каб худзелі пісьманосцы, Ношкі носячы мне пісем. Панчанка. [Максім:] — [Давід] увачавідкі губляе сілы і худзее ўсё больш. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штармі́ць, ‑міць; незак.
Быць вельмі неспакойным, бурным у час шторму (пра мора, акіян і пад.). Вельмі блізка штарміла мора. Мехаў. / у безас. ужыв. Надыходзіла ноч. Перастала штарміць. Мора ўціхамірылася. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гардэро́бная, ‑ай, ж.
Тое, што і гардэроб (у 2 знач.). Узышоўшы на другі паверх, наведвальнікі траплялі ў папярочны шырокі калідор, дзе размяшчалася гардэробная, і ўжо адсюль адчынялі дзверы ў аддзелы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гурма́, ‑ы́, ж.
Разм. Тое, што і гурба́. Адчыніліся дзверы і ў клуб увалілася цэлая гурма кабет і мужчын. Сачанка. Голыя дзеці за вёскай у рэчцы — скачуць, смяюцца нястомнай гурмой. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падабаро́нны, ‑ага, м.
Асоба, якая нясе адказнасць па суду і знаходзіцца пад абаронай адваката. Адвакат патрабаваў апраўдання свайго падабароннага. □ Чэрнік махнуў рукой сваім падабаронным і знік за дзвярыма судовай залы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)