удаскана́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. што.

1. Зрабіць больш дасканалым. Удасканаліць машыну. Удасканаліць вытворчы працэс. Удасканаліць улік. □ Андрэй загадаў падняць узвод і да світання ўдасканаліць абарону, акапацца як можна глыбей. Кулакоўскі.

2. Павысіць, палепшыць майстэрства чаго‑н. Аднойчы гэты сшытак .. [Арлоўскі] даў Паўлу, які хацеў удасканаліць свой почырк і любіў што-небудзь перапісваць. С. Александровіч. // Развіць, зрабіць больш успрымальным, вострым, віртуозным (пра пачуцці і пад.). Удасканаліць музыкальны слых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шве́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з шыццём адзення, бялізны і пад. Швейнае майстэрства. Швейная работа. // Прызначаны для шыцця. Многа [у магазіне] ўсялякай крамніны, швейных машын, веласіпедаў. Купляюць усё гэта жыхары Заполля. Бялевіч. // у знач. наз. шве́йная, ‑ай, ж. Майстэрня, фабрыка або памяшканне, дзе шыюць адзенне. — А Ніна дзе што робіць? Не выйшла замуж яшчэ? — Выйшла. У Мінску, на швейнай працуюць абое. Сына мае, мужам не нацешыцца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́вило в разн. знач. пра́віла, -ла ср.;

по всем пра́вилам иску́сства па ўсіх пра́вілах майстэ́рства;

по всем пра́вилам па ўсіх пра́вілах;

положи́ть себе́ за пра́вило (пра́вилом) узя́ць сабе́ за пра́віла;

как пра́вило як пра́віла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стылісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стылю (у 1, 2 знач.), звязаны з ім. Стылістычныя памылкі. □ Амаль кожная праўка ў рукапісе — вынік карпатлівай работы над словам, сведчанне незвычайна тонкага стылістычнага пачуцця і літаратурнага майстэрства У.І. Леніна. «Полымя». // Які мае адносіны да стылю расказвання. Стылістычныя асаблівасці рамана. □ Варта, аднак, зазначыць, што інверсія гэта не просты стылістычны прыём, а глыбокае творчае пранікненне ў сутнасць арыгінала. Палітыка.

•••

Стылістычная памета гл. памета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панталы́к ’фанабэрыя, пыха’ (Нас.), ’розум, троп’ (Бяльк.), збіць(ца) з панталыку ’збіць(ца) з розуму’ (ТСБМ, ТС). Рус. панталы́к ’толк’, звычайна ў выразе сбить з панталы́ку, укр. збити з пантели́ку ’тс’. Пэўнай этымалогіі няма. Меркаванне Корша (гл. Праабражэнскі, 2, 12) аб запазычанні з азерб. pändмайстэрства, хітрасць, выкрут’. Фасмер (3, 199) лічыць неверагодным. Трубачоў (у Фасмера, там жа) падтрымлівае версію Гараева (Доп., 2, 28) аб паходжанні з ням. дыял. pandl̥ < Band ’завязка’ і ўдакладняе, што панталык сумесна з укр. дыял. карп. пантли́к, пантли́ка ’стужка’, польск. дыял. pętlik, pętlika ’пятля, завязка’, славац. pántlik, чэш. мар. pentlik мае крыніцай аўстрыйска-бавар. pantl ’завязка, стужачка’ (параўн. Балецкі, SSlav. 4, 1958; Крынжале, 354).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эцю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У выяўленчым мастацтве: твор, выкананы з натуры, які з’яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай будучага кампазіцыйнага цэлага.

2. мн. Маляванне фарбамі з натуры для практыкавання, загатоўкі эскізаў.

Пайсці на эцюды.

3. Невялікі твор навуковага, крытычнага і пад. характару, прысвечаны якому-н. асобнаму пытанню.

Лінгвістычныя эцюды.

4. Музычны твор віртуознага характару.

Эцюды Чэрні для цымбалаў.

5. Від задання (у музыцы, шахматнай гульні і пад.).

Зборнік эцюдаў для шахматыстаў.

6. Практыкаванне (звычайна імправізацыйнага характару), якое служыць для развіцця і ўдасканальвання тэхнікі артыстычнага майстэрства.

Паказаць э.

|| прым. эцю́дны, -ая, -ае (да 1, 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэатра́льнасць, ‑і, ж.

1. Спец. Сукупнасць характэрных уласцівасцей і прыёмаў сцэнічнага майстэрства.

2. перан. Дзеянні, учынкі, разлічаныя на знешні эфект; найгрыш, натуральнасць у дзеяннях, паводзінах і пад. І прытым тэатральнасць у .. паводзінах [Арэшкіна] Лемяшэвіч заўважыў пры сустрэчы. А тут Арэшкін трымаўся значна больш проста і шчыра. Шамякін. А чалавек ужо гаварыў, калі можна было так назваць хрыплы і глухі, як падземнае рэха, голас, у якім усё ж чулася, я б сказаў, нейкая падкрэсленая тэатральнасць. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

худо́жество ср.

1. (искусство) уст. маста́цтва, -ва ср.;

2. (искусность) уст. майстэ́рства, -ва ср.;

3. (проделка) разг. вы́брык, -ка м., мн. шту́кі, род. штук, ед. шту́ка, -кі ж.;

э́то всё его́ худо́жества гэ́та ўсё яго́ вы́брыкі (шту́кі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўто́н, ‑у, м.

1. Спец. Найменшы інтэрвал паміж двума гукамі, найменшае павышэнне або паніжэнне голасу.

2. Колер, фарба, якія ўтвараюць пераход ад светлага тону да цёмнага. Вуліца ўся ва ўладзе паўтонаў: колеры зліваюцца ў мяккую прывабную шэрань, а гукі як бы трацяць сваю дзённую выразнасць і акрэсленасць. Навуменка. // перан. Адсутнасць рэзкіх пераходаў. Важнай адзнакай узросшага майстэрства А. Кулакоўскага з’яўляецца тое, што ён усё больш смела, ахвотна, упэўнена карыстаецца ў сваіх творах паўтонамі. Гіст. бел. сав. літ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узмужне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Дасягнуць поўнага фізічнага развіцця; стаць дарослым, сталым. — Узмужнеў, узмужнеў, — сказаў Булай, задаволена аглядваючы моцную фігуру Алеся. Шыцік. Дзеці выраслі і ўзмужнелі. Дзяргай. / Пра расліны. Падраслі маладыя дрэвы, узмужнелі намнога старыя. Дубоўка.

2. перан. Дасягнуць высокай ступені ў сваім развіцці. Тэатр настолькі вырас і ўзмужнеў, што летам 1931 года змог ужо выехаць на гастролі ў Маскву і Ленінград. Сяргейчык. У «Іранскім дзённіку», на матэрыяле вялікай, грамадска значнай тэмы, яшчэ больш узмужнела майстэрства паэта. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)