ле́свіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.
1. Збудаванне ў выглядзе рада прыступак для пад’ёму і спуску.
Пажарная л.
2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны.
3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі (прадметаў, асоб і пад.).
Іерархічная л.
|| памянш. ле́свічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ле́свічны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пра́ма.
1. прысл. Па прамой лініі, у прамым напрамку.
Прайсці п.
2. прысл. Зараз жа, непасрэдна, адразу.
Пачаць гаварыць п. з парога.
Трапіць п. ў цэль.
3. прысл. Адкрыта, шчыра.
Адказаць п.
4. часц. У спалучэнні з прыназоўнікам надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста.
Сустрэцца з кім-н. п. ў дзвярах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стро́гий в разн. знач. стро́гі;
стро́гий учи́тель стро́гі наста́ўнік;
стро́гий учёт стро́гі ўлік;
стро́гий вы́говор стро́гая вымо́ва;
стро́гие ли́нии стро́гія лі́ніі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зігза́г, ‑а, м.
1. Ламаная лінія. Маланкі паласавалі ўжо неба і ўдоўж і ўпоперак, яны нагадвалі і белыя шаблі, і блакітныя стрэлы, і зігзагі, і дугі. Хадкевіч. // перан. Рэзкае адхіленне ад асноўнага напрамку ў палітыцы, дзейнасці, быце і пад. [У. Бранеўскі] адлюстроўвае ў сваёй творчасці зігзагі лёсу сваёй краіны. Пестрак.
2. Пра тое, што мае форму ламанай лініі. Сярэбраныя стужкі на канфедэратцы і зігзагі на каўняры ў Збігнева былі зашмальцаваны. Карпюк. // Від жалезнай бараны з папярочнымі перакладзінамі ў форме ламанай лініі.
3. у знач. прысл. зігза́гам, зігза́гамі. Утвараючы ламаную лінію, пакідаючы след ламанай лініі. Міма нас праплывае вуж. Галава яго прыўзнята над вадой, а цела звіваецца зігзагам. В. Вольскі. Шыбы вагонаў былі ўсыпаны дажджавымі кроплямі, якія зігзагамі сцякалі на зямлю. Гурскі.
[Фр. zigzag з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аэрапо́рт, ‑а, М ‑рце, м.
Аэрадром на трасе паветранай лініі, абсталяваны ўсім неабходным для рэгулярных палётаў транспартнай авіяцыі. Уранку Зыбін пазваніў у аэрапорт, — было вельмі туманна, і самалёты не ішлі. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́нні, ‑яя, ‑яе.
Абл. Сынаў. [Стары майстар:] — Быў я нядаўна ў адным доме, у сынняй кватэры. Кулакоўскі. Мо стаяць яна [доля] будзе на лініі Ўся ў правадах, Тэлеграмы бацькоўскія, сыннія Несці ў прасцяг? Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлефані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Работнік тэлефоннай станцыі.
2. Ваенны сувязіст, спецыяліст па пракладцы тэлефоннай лініі. Камандзіры батарэй і гарматных разлікаў пачалі ставіць гарматы, і тэлефаністы пацягнулі тэлефонныя правады. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́на, -ы, мн. -ы, зон, ж.
Поле, паласа, прастора паміж якімі-н. межамі, дзвюма лініямі ці ўздоўж якой-н. лініі, а таксама наогул пэўная тэрыторыя, вобласць, што характарызуецца якой-н. агульнай прыметай.
Пагранічная з.
Прыгарадная з.
Бяз’ядзерная з.
З. тундры.
З. адпачынку.
|| прым. зо́нны, -я, -ае і зана́льны, -ая, -ае.
Зонны тарыф.
Занальная доследная станцыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спіра́ль, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Незамкнутая крывая лінія, якая ўтварае шэраг абаротаў вакол пункта на плоскасці або вакол восі.
2. Дрот, спружына або іншы прадмет, звітыя, скручаныя па такой лініі.
С. для праса.
|| памянш. спіра́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж. (да 2 знач.).
|| прым. спіра́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прары́ў, -ы́ву, мн. -ы́вы, -ы́ваў, м.
1. гл. прарвацца, прарваць.
2. Месца, дзе прарвана (у 2 і 3 знач.) або дзе прарвалася, прарваліся (у 2 і 4 знач.).
П. у плаціне. П. у лініі абароны праціўніка.
3. перан. Парушэнне ходу работы, якое вядзе да зрыву выканання задання, плана.
П. у рабоце.
Выйсці з прарыву.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)