тра́льшчык, ‑а, м.

1. Рыбалоўнае судна, забяспечанае траламі (у 1 знач.).

2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

3. Ваеннае судна, прызначанае для выяўлення і знішчэння мін тралам (у 3 знач.). А там, дзе вада сыходзіцца з небам, два тральшчыкі ў пошуках мінаў баразнілі хвалі. Карпюк. Дакладна працуе сігнальшчык, — У мора выходзіць тральшчык. Трывожна грукочуць машыны, — Тральшчык ідзе на міны... Лось.

4. Ваенны мінёр на такім судне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што.

1. Пераламаўшы ў некалькіх месцах, падзяліць на часткі, на кавалкі. У гэтай бойцы .. [певень] разламаў ляшчоткі. Амаль зрошчаная нага зноў матлялася. Пальчэўскі. А разломіш напалам, .. [печаная бульба], як пірог, — хрусткая, белая, так і просіцца ў рот. Гамолка.

2. Разбурыць, разваліць. [Максім:] — Учора ўвечары перабраўся ў хату, а сёння разбурыў зямлянку... Ведаеце, з радасцю ... сам разламаў. Шамякін. Неяк напрадвесні Цялутка разламала загарадку, выбегла, падбрыкваючы, на двор. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамо́нт 1, ‑у, М ‑нце, м.

Ліквідацыі пашкоджанняў, паломак. Рамонт абутку. Рамонт кватэры. □ Мікалай Буткавец — вядомы ў акрузе майстар па рамонту збруі — суткамі не разгінаўся над хамутамі і набадрамі. Курто. [Паравоз] пабегаў семдзесят тысяч кіламетраў і зараз па праву і па неабходнасці становіцца на .. рамонт. Лось.

[Фр. remonter.]

рамо́нт 2, ‑у, М ‑нце, м.

Спец.

1. Папаўненне табуна або статка маладняком.

2. Ліквідацыя зрэджанасці пасеваў, прысад насеннем, саджанцамі і пад. Рамонт вінаградніку.

[Фр. remonte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак.

1. Пачаць дзьмуць. З лесу падзьмуў свежы ветрык. Бядуля. З раніцы захмарылася, падзьмуў моцны вецер. Лось. / у безас. ужыв. Ад ракі падзьмула халадком. Бяганская. І падзьмула свежым раннем, Лугам, соснамі, жыццём! Агняцвет.

2. Дзьмуць некаторы час. [Прыстром] узяў на далонь камяк зямлі, памяў яго, падкінуў угору, нават падзьмуў на яго. Шынклер. — Што, што? — яна падзьмула ў трубку, патрэсла яе, зноў прыклала да вуха. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неспазна́ны, ‑ая, ‑ае.

Не перажыты раней, незнаёмы. Мелодыя, як і ўсё на гэтым вечары, вядзе ў іншы свет, прывабны і неспазнаны, сама льецца ў душу. Навуменка. // Разм. Недаследаваны, нявывучаны. [Тацяна] яшчэ так мала ведае. А на свеце ж столькі ўсяго цікавага, неспазнанага. Васілёнак. / у знач. наз. неспазна́нае, ‑ага, н. Дзякуй табе, Манголія, за далеч і шыр, за кветкі і ўсмешкі, за трывогу і перамогу над ёй, за само шчасце — пазнаць неспазнанае! Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нараджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. нараджаць — нарадзіць і нараджацца — нарадзіцца. // Момант надыходу, з’яўлення, узнікнення на свет. Высока ў неба ўзвіліся жаваранкі, спевам сваім вітаючы нараджэнне дня. В. Вольскі. У грозных бітвах і паходах З дня нараджэння, Як маяк, І праўдай і душой народа Была ты — Партыя мая! Хведаровіч.

2. Дзень, дата, калі хто‑н. нарадзіўся, а таксама святкаванне гэтага дня. У дзень нараджэння імкліва Ляціць тэлеграмны лісток... Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па-ро́знаму, прысл.

Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі. Паслядовіч. — Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лань ’даніэль, Cervus dama’, ’самка даніэля’, ла́ня ’лань’ (Некр.). Укр. лань, ланя, рус. лань ’тс’, польск. łania, łań, ст.-польск. łani (XV ст.) ’самка аленя’, каш. łania ’худая дзяўчына’, ст.-чэш. laní, чэш., славац. laň, славен. lȃnjec, серб.-харв. ла̀не, ст.-слав. алънии. Форма лань, якая сустракаецца ў спецыяльных працах па ст.-слав. мове, у ст.-слав. рукапісах адсутнічае (Цэйтлін, Этымалогія–1975, 69). Прасл. olni, olnьji, olnьję ’самка аленя’ з’яўляюцца роднаснымі са ст.-прус. alne, літ. élnė, álnė ’самка аленя, лань’, кімр. elain, арм. ełn ’алень’, лат. al̂nisлось’, ст.-грэч. ἔλαφος ’алень’ (Траўтман, 69; Брукнер, 306; Фрэнкель, 120; Махэк₂, 319; Слаўскі, 4, 458–459; Фасмер, 2, 458; КЭСРЯ, 233). Літ. lonis < бел. лань (LKŽ, 7). Сюды ж шчуч. лань ’малады, здаровы, выпешчаны чалавек’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кап 1, выкл.

Ужываецца для перадачы гуку, які ўтвараецца ад удару каплі вады, вадкасці аб якую‑н. паверхню. Кап... кап... кап... Капяжу застылыя гукі У марознай аціхнуць цішы. Сіпакоў. // у знач. вык. Ужываецца ў значэнні дзеяслова ка́паць. А дожджык кап ды лап... Яму нічога, Што ўжо размокла, хлюпае дарога. Лось.

кап 2, ‑у, м.

Наплыў, нараст на ствале дрэва, які ўтвараецца ў выніку мясцовага разрастання тканкі і скарыстоўваецца на дробныя такарныя і сталярныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбо́й, ‑ю, м.

Напад з мэтай аграблення, які суправаджаецца пагрозамі, гвалтам, забойствам. Смерць, разбурэнне, разбой ішлі разам з гітлераўскімі зграямі. Колас. А здарыцца — чорныя зграі Зноў рушаць чыніць разбой, — Зямляк мой, зямлі абраннік, Першым выйдзе на бой. Лось. Мяркуючы па паводзінах улад і паліцыі, бандыт і далей бы жыў і ўзбагачаўся за кошт грабяжу і развеяў, калі б яго не забілі свае ж паплечнікі. Філімонаў. // перан. Разм. Пра непамерна вялікія вымаганні, прыцясненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)