гармані́чны, -ая, -ае.

1. гл. гармонія.

2. Мілагучны, стройны.

Гарманічныя гукі.

3. Поўны гармоніі (у 1 знач.), стройнасці.

Гарманічныя рухі.

Гарманічныя фарбы.

|| наз. гармані́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мадулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; незак. (спец.).

1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую (пра музычныя гукі).

2. Змяняцца, пераўтварацца (пра электрычныя ваганні).

|| наз. мадуля́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клёкат, -у, М -каце, м.

1. Перарывістыя крыкі, характэрныя для некаторых птушак.

К. бусла.

2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей.

К. вады ў трубах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фане́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы.

Эксперыментальная ф.

2. Гукавы склад мовы.

Ф. ўсходніх гаворак.

|| прым. фанеты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́каць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Ціха і мерна пастукваць (звычайна пра гукі гадзіннікавага механізма).

|| аднакр. ці́кнуць, -не.

|| наз. ці́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчыпко́вы, -ая, -ае.

Пра музычныя інструменты: такі, з якога гукі здабываюцца шчыпком пальцаў або спецыяльнай цвёрдай пласцінкай.

Шчыпковыя струнныя інструменты (арфа, гітара, гуслі, мандаліна і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

членараздзе́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выразна, ясна гучыць (пра гукі мовы, пра мову). Вымаўляць членараздзельныя гукі. // Выразны, зразумелы, ясны. Членараздзельны адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасці́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ціх, -хла; зак.

1. Змоўкнуць, уціхнуць часова (пра гукі).

2. Паступова аціхаючы, перастаць, сціхнуць.

Вецер перасціх.

|| незак. перасціха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тупані́на, -ы, ж. (разм.).

1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання.

2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой-н. справы.

Тупаніны было на цэлы тыдзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хрыпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.

1. Утвараць хрыплыя гукі.

Дзед цяжка дыхае і хрыпіць.

2. Хрыпла гучаць.

Радыёпрыёмнік хрыпіць.

|| наз. хрыпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)