Раскарані́цца ’абзавесціся сям’ёй’ (Сл. ПЗБ). Відаць, ад карані́цца ’разрастацца, укараняцца’, параўн. ст.-бел. корень, якое акрамя значэння ’корань’, мела таксама значэнне ’племя, род’ (Ст.-бел. лексікон). Важна адзначыць, што роднасная форма літ. *keróti значыць не толькі ’пускаць карані’, але і ’разрастацца ўшыркі’, ’выпускаць новыя галіны (пра наземную частку дрэва, куста)’. Гл. ко́рань.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

біва́к, ‑а, м.

Стаянка войска па-за населеным пунктам для начлегу ці адпачынку; войска на прывале. Стаяць біваком. // перан. Месца начлегу па-за домам або ў часовым памяшканні. Глухія абсякаючы галіны, Мы там рабілі свой бівак хвілінны, Дзе пасля нас паднімуцца муры. Гаўрусёў.

[Фр. bivouac.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́цце (зборн.) ’галінкі дрэва’ (КТС), зэльв. ’дробныя галінкі з бярозы, з якіх робяць венікі’ (Сцяц.), маг., мсцісл. ’галлё з лісцем’ (Юрч.), ве́цьце, ве́цця ’галлё’ (Шат., Нас., Бяльк., Яруш.); ’дубовыя і бярозавыя галінкі для венікаў’ (Яўс.), навагр. ве́цё ’галлё з лісцем’ (З нар. сл.). Укр. віття, вітєгаліны, галлё’, рус. калуж., пск., смал., арханг., валаг. ветье ’галлё, галіны’, ст.-рус. вѣтье ’галлё, галіна’. Усходнеславянскі зборны назоўнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ьje ад кораня vět‑ь; параўн. ст.-рус. вѣть ’галіна’; ’адгалінаванне (ракі)’, рус. бранск., арл., кур. веть ’галіна’, укр. віть ’галіна’, польск. wić ’лаза, лазовы прут, адросткі ад чаранкоў раслін’, літ. vytìs ’лаза’, лац. vītis ’вінаградная лаза’. Да ве́тка (гл.), віць (гл.). На чэшскай і славацкай моўных тэрыторыях адпаведная лексема ўтварае Nomen collectivum пры дапамозе суфікса з устаўным ‑ov‑: чэш. větvoví, славац. vetvovie.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засмуці́цца, ‑мучуся, ‑муцішся, ‑муціцца; зак., па кім і без дап.

Засумаваць, замаркоціцца. Засмуціцца па родных. Засмуціцца ад гора. // Выразіць смутак, заклапочанасць (аб твары, вачах і пад.). Прыгожы круглы твар Галіны Садоўскай паружавеў, светла-зялёныя вочы засмуціліся, галава яе з роўненькім праборам цяжка панікла. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Адарваць усё, многае або ўсіх, многіх. Паадрываць дошкі ад сцяны. Паадрываць людзей ад работы. □ Вельмі ж яблыкі ўрадзілі, гатовы былі паадрываць галіны. Чарнышэвіч. Павезлі ў шпіталь [салдата]. Ён астаўся і без рукі, і без нагі... Асколкамі паадрывала. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чашчо́ба, ‑ы, ж.

Абл. Гушчар. Затрашчалі галіны, зачвякала гразь — коні і каровы падаліся ў чашчобу... Ставер. З шумам і трэскам выходзяць зубры з чашчобы на лясную паляну. «Маладосць». // Зараснік якіх‑н. раслін. Мясцінамі ў кветкавых чашчобах трапляліся жарсцвяныя плешыны, тырчалі з травы шэрыя камяні. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ялі́на, ‑ы, ж.

Высокая елка. На ялінах, быццам свечкі на каляднай ёлцы, віселі шышкі-таўкачыкі і залаціліся на сонцы. Брыль. Старыя хвоі і яліны, Высока кінуўшы галіны, Глядзелі хораша, любоўна. Колас. І пад крык жураўліны, Што асеў на лясы, Сумавалі яліны, Сумавалі ласі. Іверс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праніза́ць, -іжу́, -іжаш, -іжа; -іза́ны; зак.

1. каго-што. Тое, што і праткнуць.

П. штыком.

Страх пранізаў каго-н. (перан.). П. поглядам (перан.: хутка і пільна глянуць на каго-н.).

2. каго-што. Пранікнуць унутр каго-, чаго-н., праз што-н. (перан.).

Холад пранізаў усё цела.

Прамені сонца пранізалі галіны дрэў.

3. што. Правесці які-н. час, ніжучы што-н.

Цэлы вечар пранізала каралі.

|| незак. прані́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

приклони́ть сов., разг. прыхілі́ць, прыхіну́ць; (пригнуть) прыгну́ць, мног. папрыгіна́ць; (прислонить) прытулі́ць, мног. папрыту́льваць;

приклони́ть ве́тви де́рева к земле́ прыхілі́ць (прыгну́ць) галі́ны дрэ́ва да зямлі́;

не́где го́лову приклони́ть няма́ дзе галаву́ прытулі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расо́ха, ‑і, ДМ ‑сосе, ж.

Абл. Дрэва, галіна з раздвоеным ствалом; развіліна. Перш за ўсё [хлопцы] прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Чарнышэвіч. Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)