раскляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Выбіць заклёпкі, разняць на часткі (што‑н. скляпанае). Выпадкова ўдалося выявіць на дне ракі Свіслач паравы кацёл і некалькі ржавых вялікіх жалезных бакаў. Іх выцягнулі з вады, тут жа раскляпалі і перацягнулі на завод. «Полымя».
2. Распляскаць, расплюшчыць чым‑н. цяжкім, цвёрдым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цемраша́льства, ‑а, н.
Погляды і паводзіны цемрашалаў; варожасць да прагрэсу, адукацыі; абскурантызм. [Скарына] паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню, якое з цягам часу ператварылася ў магутны фактар пашырэння пісьменнасці і барацьбы супраць царкоўнага цемрашальства. Алексютовіч. Перамога савецкага народа над фашызмам з’яўлялася перамогай вялікіх прынцыпаў гуманізму над сіламі зла і сярэдневяковага цемрашальства. Бярозкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разме́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад размераць.
2. Рытмічны, павольны. Размераныя крокі. □ Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам. Колас.
3. Падпарадкаваны пэўным правілам, распарадку. Міця любіць тлум, беганіну вялікіх школьных зборышч, зусім не падобных на размераныя вучэбныя дні з дзяжурнымі на калідорах, строгімі позіркамі настаўнікаў, званкамі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саты́р, ‑а, м.
1. У грэчаскай міфалогіі — спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса, хітрая, пажадлівая істота з казлінымі нагамі, рагамі і барадой. // перан. Пра хітрага, пажадлівага чалавека.
2. Від вялікіх дзенных матылёў.
3. Птушка атрада курыных з двума падобнымі на рогі вырастамі на галаве, якая водзіцца ў Індыі і Кітаі.
[Грэч. satyros.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
туры́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турыста, турыстаў. Турысцкая база. □ Сцяпан купіў турысцкую пуцёўку і падаўся .. да берагоў Чорнага мора. Радкевіч. Наша турысцкая група зрабіла ўжо немалы шлях па краіне, наведала многа вялікіх і малых гарадоў, і ў кожнага з нас было што ўспомніць і аб чым падумаць. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і шлёпаць (у 3, 4 і 5 знач.). [Андрэй] стаў, і .. [Балюта] забегла яму наперад — шлэпала босымі нагамі па падлозе: — Не стой... Ідзі ў другую хату. Пташнікаў. Ад нашага гумна шлэпае да мяне.. паставы ў накінутым на шынель кажусе, з карабінам і ў вялікіх саламяных чаравіках. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клапаву́хі ’аблавухі’ (Нар. лекс.). Укр. клаповухі ’тс’, балг. клепоух, славен. klapouh ’тс’, польск. kłapouchy, чэш. кіаройску́ ’тс’. Паралелі сведчаць аб магчымасці прасл. klapouхъ (Слаўскі, 2, 251–252). Першая частка гэтага складанага слова да дзеяслова klapali, які яшчэ ў праславянскі перыяд развіў значэнне ’біць’, ’пляскаць’. Адсюль польск. kłapały ’аб вялікіх (пляскатых) вушах’, чэш. kľapalé uši ’адвіслыя вушы’, серб.-харв. клепаете уши ’тс’. Бясспрэчна, праславянскі характар гэтага словазлучэння прывёў да таго, што дзеяслоў klapali атрымаў другаснае значэнне ’абвісаць’ (параўн. балг. клемам, серб.-харв. клепати, славен. klapali). Сюды ж прасл. Ыаръlь ’кусок матэрыі, плоскі кусок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скло́бка ‘від матыкі з жалезным пальцам замест лапаткі для чысткі ўнутры вялікіх прадметаў’ (Мат.), ‘скобля’ (Пятк. 1), скло́бка, шкло́бка ‘тс’ (ТС), склы́бка ‘тс’ (Шатал.), склэ́бка ‘тс’ (Сл. Брэс.), скло́бля ‘прылада для прыгатавання борці (нож з ручкай)’ (Сержп. Борт.). Укр. палес. скло́бка ‘прылада для здымання кары з дрэва’. Відаць, ад склобі́ць ‘здымаць кару з дрэва’ (ПСл), ‘скрэбці’ (ТС), ‘чысціць рыбу, скрэбці малую бульбу’ (Вешт.), што ў выніку метатэзы з скаблі́ць ‘ачышчаць кару з дрэва; ачышчаць бульбу ад шалупіння’ (Варл., Бяльк., Касп.), ‘часаць’: скабліла ногі (Касп.), ско́блыты ‘абіраць бульбу’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цана́, -ы́, мн. цэ́ны і (з ліч. 2, 3, 4) цаны́, цэн, ж.
1. Грашовае выражэнне вартасці тавару; плата.
Зніжэнне цэн.
Ц. праезду аўтобусам.
2. звычайна ў форме Т цано́й (-о́ю), чаго. Ужыв. ў знач.: страціўшы што-н., ахвяраваўшы чым-н., перажыўшы што-н.
Перамагчы цаной вялікіх страт.
Любой цаной дасягнуць мэты.
3. перан. Значэнне, роля чаго-н.
Ц. слова.
○
Адпускная цана — цана, па якой прадаецца прадукцыя.
◊
У цане (разм.) — дорага каштуе; высока цэніцца.
Цаны няма каму-чаму (разм.) — вельмі дарагі, вельмі высокай якасці.
|| прым. цэ́насны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
глыбакаво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Глыбокі і паўнаводны. Глыбакаводны канал.
2. Які жыве або знаходзіцца глыбока ў вадзе. Глыбакаводныя рыбы. □ У Чорным моры няма глыбакаводнай доннай фауны. «Маладосць».
3. Які мае адносіны да вывучэння фізічных уласцівасцей і арганічнага жыцця на вялікіх глыбінях (у 2 знач.). Глыбакаводныя даследаванні. // Прызначаны для работы на вялікай глыбіні. Глыбакаводныя поршневыя помпы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)