пато́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Таргануць некалькі разоў. Паторгаў [Сяргей] за дзверы — яны былі зашчэплены, нясмела пастукаў. М. Стральцоў. Селянін паторгаў лейцамі, адкормлены буланы конь важна патрухаў. Новікаў. Нехта заварушыўся, паторгаў нагамі і сціх. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́вісты, ‑ая, ‑ае.

1. Круты, стромкі. Абрывісты бераг. □ Схіл.. тут быў крутаваты, з абрывістымі кручамі, парослы крывымі маладымі сасонкамі. Быкаў.

2. Які складаецца з незакончаных частак, абрыўкаў чаго‑н.; пазбаўлены сувязі, паслядоўнасці. Абрывістыя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ршавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да марша ​1. Маршавы крок. Маршавая песня.

2. Які адпраўляецца для папаўнення дзеючай арміі з запасных войск. Калі пачалася вайна, .. [Аўсеева] з маршавай ротай накіравалі на фронт. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хру́сткі, ‑ая, ‑ае.

Такі, што хрусціць, утварае хруст, трэск. На падлеску марнелі-датайвалі бы наждак хрусткія на марозе лапіны снегу. Быкаў. Пад нагамі шамацела хрусткае лісце. Грахоўскі. Стручок [фасолі] быў хрусткі і зялёна-празрысты. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намёртва, прысл.

Так, што нельга раз’яднаць; вельмі моцна, трывала. Звязаць вяроўкі намёртва. □ Не паспеў .. [Сотнікаў] саскочыць з трактара, як побач загарэўся цягач трэцяй батарэі, намёртва села ў варонку гаўбіца. Быкаў. Рука.. [чалавека] намёртва ўпілася ў камень. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ладкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; заг. ладкуйся; незак.

Разм. Уладжвацца, прыстройвацца. Аўсееў паставіў у кут вінтоўку і пачаў ладкавацца ля грубкі. Быкаў. Саўчанка ладкаваўся ў кузаве, захінаючыся ў брызент... М. Стральцоў. Дзед пачаў ладкавацца спаць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. змазаць і змазацца (у 1 знач.).

2. Рэчыва, якім што‑н. змазваюць. Лыжная змазка. □ Дол.. быў утаптаны і стракаты ад плямаў гаручага і змазкі. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Вытрываць да канца; пратрываць да якога‑н. тэрміну. Ці ўсе адолеюць страх? Каму суджана будзе датрываць да канца? Быкаў. — Ох, час быў... — не датрывала з маўчанкай сваёй раптам баба. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адгало́ссе, ‑я, н., зб.

Тое, што і адгалосак. Толькі рэха далятала, Звонкай песні адгалоссе. Гілевіч. Сціхла трывожнае адгалоссе стрэлаў, і зноў рэха насіла над балотамі роспачлівую песню шакалаў. Самуйлёнак. У гарах гулка пакацілася адгалоссе. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застрэ́шак, ‑шка, м.

Край страхі (хаты, хлява і пад.), які навісае над сцяной. Так, стоячы пад застрэшкам,.. Аўсееў і не заўважыў, калі сціх дождж. Быкаў. // Месца пад навіслым краем страхі. У застрэшку валтузяцца вераб’і. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)