збыт (род. збы́ту) м. сбыт;

з. тава́раў — сбыт това́ров;

барацьба́ памі́ж краі́намі за ры́нкі збы́ту — борьба́ ме́жду стра́нами за ры́нки сбы́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

партэ́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да партэра (у 1, 2 і 3 знач.). Партэрныя гледачы. Партэрная зеляніна.

2. Спец. Які карыстаецца партэрам (у 4 знач.); які выконваецца ў партэры (у 4 знач.). Партэрны барэц. Партэрная барацьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вайна́, ‑ы; мн. войны, ‑аў; ж.

1. Адкрытая ўзброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі, плямёнамі або грамадскімі класамі. Першая сусветная вайна. Вялікая Айчынная вайна. Вызваленчыя войны. □ Руская рэвалюцыя аб’явіла Еўропе аб адкрытай вайне рускага народа з царызмам. Ленін.

2. перан. Стан варожасці; барацьба з кім‑, чым‑н. Эканамічная вайна. Аб’явіць вайну бракаробам.

•••

Акопная вайна — пазіцыйная вайна.

Грамадзянская вайна — узброеная класавая барацьба ўнутры дзяржавы.

Каланіяльныя войны — войны, якія вядуцца імперыялістычнымі дзяржавамі з мэтай заваявання калоній або захавання свайго панавання над імі.

Прэвентыўная вайна — вайна, якая мае мэтай папярэдзіць або прадухіліць напад праціўніка.

Рэйкавая вайна — адзін з відаў партызанскай барацьбы з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны, які праяўляўся ў татэмістычным разбурэнні чыгуначных пуцей у тыле ворага.

Халодная вайна — варожа-агрэсіўная палітыка імперыялістычных дзяржаў у адносінах: да СССР і іншых сацыялістычных краін ва ўмовах афіцыйнага міру.

Бог вайны гл. бог.

Развязаць вайну гл. развязаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бескампрамі́сны, ‑ая, ‑ае.

Які не прызнае кампрамісаў, не ідзе на кампрамісы. Пісьменнік быў бескампрамісны, калі гаворка ішла аб навуковым разуменні не толькі грамадскіх працэсаў, але і з’яў прыроды. Майхровіч. // Які выключае мажлівасць прымірэння, праходзіць без кампрамісаў. Бескампрамісная класавая барацьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вікінг ’старажытнаскандынаўскі марскі воін, член рабаўніцкіх марскіх дружын, якія ў VIII–XII стст. нападалі і грабілі еўрапейскія краіны’ (БРС, КТС). Гістарычны тэрмін, запазычаны з рус. викинг (Крукоўскі, Уплыў, 86) < швед. viking < ст.-ісл. vîkingr ’пірат, марскі рабаўнік’, ісл. víking ’паход вікінгаў, пірацтва’ < vîgбарацьба, бой, забойства’ (Шанскі, 1, В, 97; Ёўгансон, 1, 114–115; Фальк-Торп, 1377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заця́ты

1. упо́рный; насто́йчивый; (беспощадный — ещё) лю́тый;

~тая барацьба́ — упо́рная борьба́;

з. чалаве́к — упо́рный (насто́йчивый) челове́к;

з. во́раг — лю́тый враг;

2. затаённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перагі́б, -бу м.

1. переги́б; сгиб;

на ~бе ліста́ — на переги́бе (сги́бе) листа́;

2. перен. переги́б;

барацьба́ з ~бамі — борьба́ с переги́бами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэкардсме́нства, ‑а, н.

Празмернае імкненне да рэкордаў; захапленне рэкордамі. Другі конкурс шмат новага даў у параўнанні з першым. Калі ў першым былі адзнакі пэўнага рэкардсменства, дык у другім разгарнулася барацьба за якасць работы, за агульны рост усяго калектыву паравознікаў. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Прыладзіцца, намерыцца зрабіць што‑н. Ля адчыненага акенца Міхась яшчэ раз прымерыўся і нарэшце выняў з кішэні гранату. Якімовіч. Вось праціўнікі яшчэ раз прымерыліся, папрасілі локці, каб былі строга на адной лініі, пераглянуліся, і барацьба пачалася. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вайна́, -ы́, мн. во́йны і (з ліч. 2, 3, 4) вайны́, во́йнаў, ж.

1. Узброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі і пад.

Першая сусветная в.

Вялікая Айчынная в.

Халодная в.

Знаходзіцца ў стане вайны з кім-н. Пайсці на вайну.

В. нерваў (перан.).

2. перан. Пра стан варожасці, барацьбу з кім-, чым-н.

Эканамічная в.

Аб’явіць вайну бракаробам.

|| прым. вае́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)