парк², -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. -а. Перасоўны склад для забеспячэння арміі.
Артылерыйскі п.
Гарматны п.
2. -а. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў.
Аўтобусны п.
Тралейбус ідзе ў п.
3. -у. Сукупнасць транспартных сродкаў рухомы састаў, а таксама наогул сукупнасць машын, механізмаў і пад.
Аўтамабільны п.
П. сельскагаспадарчых машын.
Танкавы п.
|| прым. па́ркавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грэнадзёр, ‑а, м.
1. У 17–18 стст. салдат, навучаны кіданню ручных гранат.
2. У царскай арміі і некаторых зарубежных арміях — салдат або афіцэр адборных (па высокаму росту) пяхотных і кавалерыйскіх часцей.
[Фр. grenadier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акрылі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Узняць у каго‑н. душэўны стан, натхніць; падбадзёрыць. Наступленне Чырвонай Арміі пад Масквой акрыліла падпальшчыкаў. Новікаў. Вясковай паводкай жыццё забурліла, Бо Леніна слова ўсіх акрыліла. Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санча́сць, ‑і, ж.
Санітарная часць у арміі. [Вера:] Начальнік санчасці загадаў мне даставіць вас [Караневіча] на медпункт. Крапіва. Дзень назад наводчыку пераехала пальцы нагі колам гарматы, і ён ляжаў зараз у палкавой санчасці. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бярда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870–1891 гг. Гучным рэхам аддаюцца ў пушчы залпы з дубальтовак, бярданак, вінтовак. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вае́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вайны, звязаны з вайной. Ваенныя падзеі, планы, дзеянні. Ваенная тайна. Ваенны час. Ваенны канфлікт. // Заснаваны на законах вайны. Ваеннае становішча. // Прызначаны для патрэб вайны. Ваенны завод. Ваенная тэхніка. Ваенная база.
2. Які мае адносіны да арміі, звязаны са службай у арміі. Ваенная прысяга. Ваенная служба. Ваенная справа. Ваеннае вучылішча. Ваеннае ведамства. Ваенны парад. Ваенная трывога. // Такі, як у арміі. На станцыю з.. ваеннай дакладнасцю прыбывалі санітарныя цягнікі. Карпаў. // Які ўласцівы ваеннаслужачаму, належыць яму. Ваенная выпраўка. Ваенная форма.
3. у знач. наз. вае́нны, ‑ага, м. Ваеннаслужачы. А Даша, Даша-нявестка, сарамліва, і з нейкім наіўным здзіўленнем пазірала на ваеннага, быццам не давала сабе веры, што гэта той самы небарака Геня. Ракітны.
•••
Ваенны камунізм гл. камунізм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ршавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да марша 1. Маршавы крок. Маршавая песня.
2. Які адпраўляецца для папаўнення дзеючай арміі з запасных войск. Калі пачалася вайна, .. [Аўсеева] з маршавай ротай накіравалі на фронт. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эсэ́савец, ‑саўца, м.
Ваеннаслужачы нямецкіх фашысцкіх ахоўных атрадаў ці спецыяльных часцей фашысцкай германскай арміі. У Еўнічы сярод дня ўварвалася адступаючая рота эсэсаўцаў — ніхто неяк не чакаў гэтага: старыя, жанчыны і дзеці былі дома. Хадкевіч.
[Ад нямецкага скарачэння SS (Schutznstaffel) — ахоўны атрад).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны; зак.
1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час.
А. дваццаць гадоў у лясніцтве.
2. Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць.
А. два гады ў арміі.
3. Службай адплаціць, адрабіць за што-н.
А. за шкоду.
4. Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню.
5. Адправіць набажэнства.
А. імшу.
|| незак. адслу́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэмараліза́цыя, ‑і, ж.
1. Упадак нораваў, маральнае разлажэнне. Дэмаралізацыя арыстакратыі.
2. Упадак духу, дысцыпліны. Дэмаралізацыя арміі. □ Было ясна, што з дапамогаю салдат і афіцэраў, якія спачуваюць пам, было лягчэй выканаць задачу дэмаралізацыі тылу ворага. Казлоў.
[Фр. démoralisation.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)